Данііл Ігаравіч Каско
Данііл Ігаравіч Каско (нар. 21 сакавіка 2004, Ліда, Гродзенская вобласць, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Лёгкі форвард. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь[2]. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. БіяграфіяВыхаванец ДзЮСШ №1 г. Ліда. Першы трэнер — Ігар Вадзімавіч Каско (бацька Данііла)[3]. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Мікалая Аляксандравіча Аляксеева[4]. З 2021 года — у сістэме мінскіх «Цмокаў», выступаў за моладзевую каманду (2021/22), з лютага 2022 года — у асноўнай камандзе. У сезоне 2022/23 прыняў удзел у 22-х гульнях Адзінай Лігі ВТБ за «Мінск». Сярэдні час на пляцоўцы — 19,7 хвілін, сярэдняя статыстыка: 3,9 ачка, 1,9 падбору, 1,4 перадачы. У 7-мі гульнях плэй-оф чэмпіянату Беларусі паказаў сярэднюю статыстыку ў 8,0 ачка, 3,6 падбору, 1,6 перадачы, праводзячы ў сярэднім 22,1 хвіліны на пляцоўцы. Быў прызнаны БФБ лепшым маладым гульцом па выніку Кубка Беларусі-2022[5] і чэмпіянату Беларусі сезонаў 2022/23[6] і 2023/24[7]. У чэрвені 2024 года падпісаў кантракт з краснадарскім «Лакаматыў-Кубань»[8], выступаў за фарм-каманду краснадарскага клуба. У снежні 2024 года дэбютаваў за асноўную каманду. Выступаў у складах нацыянальных зборных Беларусі U-16 і U-20. З 2023 года — гулец мужчынскай нацыянальнай зборнай Беларусі. У складзе моладзевай зборнай (U-20) заваяваў сярэбраны медаль Еўрапейскага Кубка Выкліку-2021[9], у складзе юніёрскай зборнай (U-18) па баскетболе 3х3 — бронзавы медаль Кубка свету-2021[10]. У складзе моладзевай зборнай (U-20) па баскетболе 3х3 стаў чэмпіёнам II гульняў краін СНД-2023 у Мінску[11]. Кар’ера
Дасягненні
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia