Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» 2018 года
Гран-пры конкурса атрымаў румынскі выканаўца Марчэл Рошка, першая прэмія дасталася казахскаму выканаўцу Amre[1] Рэгламент конкурсаУдзел у конкурсе дазваляўся выканаўцам ад 18 да 31 года ўключна. Максімальная колькасць удзельнікаў была лімітавана 21 удзельнікам з розных краін свету. У конкурсе 2018 года было вырашана правесці паўфінал па выніках, якога да асноўнай часткі конкурса праходзіла толькі 15 пртэндэнтаў. Паўфінал праходзіў на сцэне Канцэртнай залы "Віцебск". Згодна з рэгламентам[2], у паўфінале канкурсанты мусілі выконваць эстрадную песню кампазітара краіны і на мове краіны, якую яны прадстаўляюць. Удзельнікам паўфінала, якія не прайшлі ў фінал была дадзена магчымасць выступіць на адной з канцэртных пляцовак фестываля, акрамя Летняга амфітэатра. Конкурсныя выступленні праводзіліся публічна ў два конкурсныя дні ў Летнім амфітэатры. У першы дзень выконваўся папулярны і вядомы твор кампазітара славянскай краіны і на адной з славянскіх моў. Дазвалялася выконваць кампазіцыю з паўфінала, калі яна адпавядала патрабаванням. Выкананне ажыццяўлялась у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра РБ пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Працяг выступлення не павінен быў займаць больш за 4 хвіліны. У другі дзень конкурса выконваўся папулярны і вядомы твор, які займаў (ці займае) лідэрскія пазіцыі ў сусветных хіт-парадах. Выканнане ажыццяўлялася ў суправаджэнні фанаграммы "мінус адзін" не болей за 4 хвіліны. Калегія журы конкурсаМіжнароднае журы фарміравалася дырэкцыяй фестываля на кантрактнай аснове з ліку папулярных выканаўцаў, кампазітраў, менеджераў. Для конкурса Віцебск-2018 максімальная колькасць сябраў журы была лімітавана 13 асобамі, уключна з Старшынёй, адказнаным і тэхнічным сакратарамі. Журы ацэньвала ўдзельнікаў па 10-бальнай схеме з найменьшым балам 5. Форма галасавання - закрытая ў паўфінале і адкрытая (электронная) падчас фінальных дзён: канкурсанты атрымлівалі балы адразу пасля выступлення. Пры супярэчнасцях паміж сябрамі журы ці пры аднолькавых сумах балаў старшыня мае права на дадатковы голас. У конкурсе 2018 года у калегіі журы прысутнічалі:
Удзельнікі і вынікіПерамога Марчэла Рошкі стала першай для Румыніі ў дарослым конкурсе. Па выніках двух фінальных дзён Рошка і казахскі канкурсант Amre набралі аднолькавую колькасць балаў журы. Па рэгламенту Гран-пры мог не прысуджацца ў такім выніку. Аляксандр Марозаў скарыстаўся дадатковым голасам на правах старшыні журы і прысудзіў Гран-Пры Марчэлу Рошцы. Amre атрымаў першую прэмію. Упершыню на конкурсе прымалі ўдзел прадстаўнікі Грэцыі і Гвінеі. Егіпет таксама дэбютаваў у дарослай катэгорыі: дагэтуль прадстаўнікі Егіпта ўдзельнічалі толькі ў дзіцячай версіі конкурса. Усе тры краіны-дэбютанткі не прайшлі ў асноўны фінал. Уладальнік Гран-пры атрымаў прэмію ў памеры 20 тысяч амерыканскіх даляраў. Лаурэат першай прэміі - 15 тысяч, другой прэміі - 10 тысяч, трэцяй - 5 тысяч. Сумы прызавых падзяліліся паміж лаурэатамі трэцяй прэміі. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia