Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» 2020 года
Конкурс сабраў прадстаўнікоў 14 краін з Еўропы, Азіі і Латынскай Амерыкі. Канкурсанты з трох краінаў Азіі не змаглі прыняць удзел з-за пандэмічных абмежаванняў, хоць адмысловыя адборы на конкурс былі праведзеныя. Гран-пры конкурса атрымаў беларускі выканаўца Раман Волазнеў, першая прэмія дасталася ўкраінскай спявачцы Эліне Івашчанка[1]. Яны набралі аднолькавую колькасць балаў, але сябры журы на чале з расійскім спеваком Алегам Газманавым вырашылі прысудзіць Гран-пры. Рэгламент конкурсаУдзел у конкурсе дазваляецца выканаўцам ад 18 да 31 года ўключна. Максімальная колькасць удзельнікаў - 20 з розных краін свету. Згодна з рэгламентам конкурса, прыярытэтным фактарам пры адборы для ўдзела ў конкурсе з'яўляецца наяўнасць у ўдзельніка рэкамендацыі органа дзяржаўнага кіравання сферай культуры краіны-удзельніцы, і (або) перамога ўдзельніка ў нацыянальным адборачным туры (пры яго наяўнасці). Конкурсныя выступленні праводзяцца публічна ў два конкурсныя дні ў фармаце мерапрыемства забаўляльнага характару. У першы дзень павіннен выконвацца папулярны і вядомы твор кампазітара славянскай краіны і на адной з славянскіх моў, які займаў (ці занімае) лідэрскія пазіцыі ў хіт-парадах. Выкананне павінна ажыццяўляцца ў суправаджэнні аркестра. Працяг выступлення не павінен займаць больш за 4 хвіліны. У другі дзень конкурса павінен выконвацца папулярны і вядомы твор, які займаў (ці займае) лідэрскія пазіцыі ў сусветных хіт-парадах. Выканнане павінна ажыццяўляцца ў суправаджэнні фанаграммы "мінус адзін" і доўжыцца не болей за 4 хвіліны. COVID-19 і змены ў арганізацыіЗ-за пэўных абмежаванняў звязаных з пандэміяй, праграма а фестывалю Славянскі Базар была скарочана да 4 дзён[2]. Калі звычайна конкурс праводзіўся адасоблена ад фестывальных праграм на сцэне летняга амфітэатра, то ў 2020 годзе пад яго быў выдзелены асобна толькі адзін дзень. Другі дзень конкурса быў праведзены разам з канцэртам закрыцця фестываля. У сябраў журы было менш часу на абмеркаванне вынікаў, бо яны мусілі паспець аб’явіць пераможцаў да заканчэння канцэрту. Змены закранулі таксама і традыцыйны склад вядучых. Традыцыйная пара вядучых Дзяніс Дудзінскі і яго жонка Кацярына Раецкая былі выключаны з ўдзелу[3]. Афіцыйнага тлумачэння не адбылося, але неафіцыйна гэта было звязана з пастом падтрымкі ў адрас крамы Symbal.by[4] з боку Дудзінскага і яго агульнымі выказваннямі з нагоды неабмежаванага ўжывання сілы АМАПам у адносінах да мірных грамадзян падчас прэзідэнцкай кампаніі 2020 года ў Беларусі. Для Дудзінскага гэта мог бы быць 15-ы конкурс у Віцебску ў якасці вядучага. Новымі вядучымі сталі Ганна Квілорыя і Ілля Конанаў, якіх дэлегіравала Белтэлерадыёкампанія. Упершыню на конкурсе прысутнічаў іншы аркестр. Традыцыйна, у адзін з конкурсных дзён удзельнікі павінны выступаць пад акампанемент аркестра ўжывую. Усе прошлыя конкурсы праходзілі з аркестрам Міхаіла Фінберга, але ў 2020 канкурсанты ўпершыню выступалі з Прэзідэнцкім аркестрам пад кіраўніцтвам Віталя Кульбакова. Калегія журы конкурсаМіжнароднае журы фарміравалася дырэкцыяй фестываля на кантрактнай аснове з ліку папулярных выканаўцаў, кампазітраў, менеджераў. Для конкурса Віцебск-2020 максімальная колькасць сябраў журы была лімітавана 12 асобамі, уключна з Старшынёй, адказнаным і тэхнічным сакратарамі. Журы ацэньвала ўдзельнікаў па 10-бальнай схеме з найменшым балам 5. Форма галасавання - адкрытая (электронная): канкурсанты атрымлівалі балы адразу пасля выступлення. У конкурсе 2020 года ў калегіі журы прысутнічалі:
Удзельнікі і вынікі
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia