Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» 1992 года

Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» 1992 года
Правядзенне
Месца правядзення Летні амфітэатр
Вядучы(я) Зінаіда Бандарэнка
Святлана Маргунова
Дырэктар Радзівон Бас
Дырыжор Міхаіл Фінберг
Удзельнікі
Колькасць краін 4
Дэбют Беларусь
Польшча
Расія
Украіна
Адмовіліся ад удзелу няма
Галасаванне
Сістэма галасавання адкрытая, да 10 балаў ад кожнага сябра журы
Гран-пры не прысуджаўся
Першая прэмія Украіна Алекса Берэст
Другая прэмія Беларусь Іна Афанасьева
БеларусьАндрэй Хлястоў
Расія Сабіна
Трэццяя прэмія Украіна Тарас Жытыньскі

Польшча Моніка Ростэк
Расія Ігар Шышоў

Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск»
◄ няма 1993

Першы Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-1992» прайшоў у рамках першага фестываля мастацтваў Славянскі Базар у Віцебску. Асноўны конкурс сабраў прадстаўнікоў толькі чатырох краін: Беларусі, Польшчы, Расіі і Украіны. Усе краіны, акрамя Польшчы, былі прадстаўлены некалькімі ўдзельнікамі.

Гран-пры першага конкурса калегія журы вырашыла не прысуджаць, што стала першым такім выпадкам у гісторыі конкурса (іншыя выпадкі былі ў 1994 і 2017). Фармальным пераможцам конкурса лічыцца ўладальнік першай прэміі Алэкса Берэст[uk] з Украіны. Беларуская спявачка Іна Афанасьева атрымала другую прэмію падзяліўшы яе з іншым беларусам Андрэем Хлястовым і Сабінай з Расіі. Трэцюю прэмію падзялілі Тарас Жытыньскі з Украіны, Моніка Ростэк з Польшчы і Ігар Шышоў з Расіі.

Удзельнікі

Для беларускай канкурсанткі Іны Афанасьевай гэта быў другі ўдзел на фестывалі ў Віцебску. Першы раз яна ўдзельнічала ў папярэдніку Славянскага Базара — Усесаюзным Фестывалі Польскай Песні ў Віцебску ў 1988 годзе, дзе атрымала трэцюю прэмію.

Першы фестываль таксама трымае рэкорд па наймаладзешым канкурсантам у дарослым конкурсе: на момант конкурса Таццяна Воранава з Беларусі і Марта Алэксів з Украіны мелі 14 гадоў.

Спіс удзельнікаў «Віцебск-1992»
Беларусь Беларусь Польшча Польшча Расія Расія Украіна Украіна
Ігар Аксюта
Іна Афанасьева
Таццяна Воранава
Вадзім Касенка
Уладзімір Кудрын
Мікалай Скорыкаў
Аляксандр Саладуха
Андрэй Хлястоў
Аляксей Шэцько
Моніка Ростэк Галіна Градская
Алег Кліп
Армэн Аганесян
Сабіна
Ілля Снегаў
Герман Сорын
Ігар Шышоў
Юліян (Васін)
Ірына Білык
Алекса Берэст
Ірына Грэй
Тарас Жытыньскі
Яўген Куляба
Марта Алэксів
Ала Папова
Ганна Прывіна
Алег Турко

Калегія журы

Міжнароднае журы фарміравалася дырэкцыяй фестываля на кантрактнай аснове з ліку папулярных выканаўцаў, кампазітраў, менеджераў.

На конкурсе 1992 года ў калегіі журы прысутнічалі[1]:

Вынікі конкурса

Гран-пры: не прысуджаўся

Першая прэмія: Украіна Алекса Берэст

Другая прэмія: Беларусь Іна Афанасьева, Беларусь Андрэй Хлястоў, Расія Сабіна

Трэцяя прэмія: Украіна Тарас Жытыньскі, Польшча Моніка Ростэк, Расія Ігар Шышоў

Акрамя асноўных прэмій, журы і арганізатары прысуджалі другасныя прэміі і спецыяльныя прызы для ўдзельнікаў:

  • За мастацкую індывідуальнасць — Ілля Снегаў
  • За лепшае акторскае ўвасабленне песні — Аляксей Шэцько
  • За сцэнічную прывабнасць — Юліян і Ала Папова

Наймаладзешыя ўдзельніцы конкурса Таццяна Воранава і Марта Алэксів атрымалі памятныя спец-прызы.

Крыніцы

  1. Музей фестиваля (руск.). fest-sbv.gck.by. Праверана 16 ліпеня 2025.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya