Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» 2024 года
}}
ХХХІІІ Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2024» быў праведзены ў рамках традыцыйнага фестываля мастацтваў Славянскі Базар у Віцебску. Асноўны конкурс сабраў прадстаўнікоў 15 краін з Еўропы, Азіі, Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі. Упершыню на конкурсе прыняў удзел канкурсант з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Гран-пры асноўнага конкурса атрымала прадстаўніца Малдовы Караліна Балан[1]. Ерназар Жубан з Казахстана набраў адноклькавую колькасць балаў з пераможцай і атрымаў першую прэмію. Пры размеркаванні пераможцаў журы выкарыстала дадатковы паказнік - адзнакі старшыні журы Розы Рымбаевай. ХХІІ Міжнародны дзіцячы конкурс «Віцебск-2024» традыцыйна праводзіўся разам з асноўным конкурсам. Гран-пры дзіцячага конкурса атрымала Ясміна Хуснідынава з Узбекістана[2]. УдзельнікіУдзел у конкурсе спачатку падцвердзілі 22 дэлегацый, але пасля дыпламатычнага крызісу паміж Беларуссю і Арменіяй, апошняя адклікала сваіх прадстаўнікоў з асноўнага і дзіцячага конкурсаў[5]. РэгламентУдзел у асноўным конкурсе дазваляецца выканаўцам ад 18 да 31 года ўключна. Максімальная колькасць удзельнікаў - 20 з розных краін свету. Згодна з рэгламентам конкурса, прыярытэтным фактарам пры адборы для ўдзела ў конкурсе з'яўляецца наяўнасць у ўдзельніка рэкамендацыі органа дзяржаўнага кіравання сферай культуры краіны-удзельніцы, і (або) перамога ўдзельніка ў нацыянальным адборачным туры (пры яго наяўнасці). Конкурсныя выступленні праводзіліся публічна ў два конкурсныя дні ў фармаце мерапрыемства забаўляльнага характару. У першы дзень выконваўся папулярны і вядомы твор кампазітара славянскай краіны і на адной з славянскіх моў, які занімаў (ці занімае) лідэрскія пазіцыі ў хіт-парадах у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра РБ пад кіраўніцтвам Віталя Кульбакова. Працяг выступлення не павінен быў займаць больш за 4 хвіліны. У другі дзень канкурсанты выконвалі папулярны і вядомы твор, які займаў (ці займае) лідэрскія пазіцыі ў сусветных хіт-парадах. Выканнане ажыццяўлялася ў суправаджэнні фанаграммы "мінус адзін". Для дзіцячага конкурса ўзроставы ліміт ад 8 да 14 гадоў уключна. Максімальная колькасць удзельнікаў - 21 з з розных краін свету. Конкурс складаўся з двух дзён. У першы дзень выконваўся вядомы твор кампазітара славянскай краіны на славянскай мове ў суправаджэнні аркестра, у другі дзень - саўндтрэк з папулярнага анімацыйнага або мастацкага дзіцяча-юнацкага фільма. Калегія журыМіжнароднае журы фарміравалася дырэкцыяй фестываля на кантрактнай аснове з ліку папулярных выканаўцаў, кампазітраў, менеджераў. Для конкурса Віцебск-2024 максімальная колькасць сябраў журы была лімітавана 12 асобамі, уключна з Старшынёй, адказнаным і тэхнічным сакратарамі. Журы ацэньвала ўдзельнікаў па 10-бальнай схеме з найменшым балам 5. Форма галасавання - адкрытая (электронная): канкурсанты атрымлівалі балы адразу пасля выступа. У асноўным конкурсе 2024 года ў калегіі журы прысутнічалі[6]:
Калегія журы дзіцячага конкурса[7]:
Вынікі конкурсаўХХХІІІ Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2024»ХХІІ Міжнародны дзіцячы конкурс «Віцебск-2024»
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia