На скразняках стагоддзя
«Максі́м Танк: На скразняка́х стаго́ддзя» — кніга, напісаная беларускім пісьменнікам Міколам Мікулічам і выдадзеная ў 1999 годзе выдавецтвам «Мастацкая літаратура»[1] тыражом 1 800 экземпляраў. ЗместУ літаратурным творы робіцца спроба асэнсаваць феномен Максіма Танка — паэта і чалавека, асобы першай велічыні ў гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя. Прыводзячы свае гутаркі з Максімам Танкам у апошнія гады яго жыцця, выкарыстоўваючы старонкі эпісталярнай спадчыны народнага паэта, шматлікія архіўныя матэрыялы і іншае, аўтар раскрывае філасафска-патрыятычныя асновы яго жыцця і творчасці, веру ў духоўна-маральныя каштоўнасці чалавека. Праблематыка і крытыка твораМікола Мікуліч адзначае пра прадмет даследавання:
Пісьменнік Леанід Дранько-Майсюк спасылаецца на кнігу пры высвятленні пытання зносін Максіма Танка з Браніславам Тарашкевічам, перавозу маладым паэтам забароненай літаратуры і яго арышту ўладамі Польскай Рэспублікі.[2] Кандыдат філалагічных навук Анатоль Літвіновіч назваў кнігу насычанай цікавымі фактамі, назіраннямі і абагульненнямі.[3] Удзел у выстаўках і рэйтынгахКніга — удзельнік віртуальнай выстаўкі «Рэаліі жыцця Максіма Танка» Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна.[4] Кніга ўдзельнічала ў адборы да рэйтынга «Сто беларускіх кніг ХХ стагоддзя», які фарміраваўся па выніках апытання чытачоў газеты «Наша Ніва». Было адзначана, што гэта літаратурная праца адна з першых па смерці пісьменніка спробаў асэнсаваць феномен Максіма Танка.[5] Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia