Пераварот у Румыніі (1944)![]() Пераварот 1944 года ў Румыніі (таксама Жнівеньскае паўстанне) адбыўся 23 жніўня 1944 года. Яно была арганізавана і праведзена румынскім каралём Міхаем I разам з апазіцыйнымі партыямі, якія выступалі супраць маршала Іона Антанеску. Ход падзей23 жніўня 1944 года Міхай аб’яднаўся з пра-саюзніцкімі апазіцыйнымі палітыкамі і ўзначаліў паспяховы пераварот пры падтрымцы арміі. Ён змог зрынуць Антанеску і прапанаваў Кілінгеру неканфрантацыйнае адступленне, але немцы паспрабавалі пераламаць сітуацыю ваеннымі нападамі. Падчас сустрэчы з Антанеску і іншымі высокапастаўленымі асобамі, кароль прасіў выйсці з вайны і падпісаць перамір’е з саюзнікамі і Саветамі. Антанеску адмовіўся, што выклікала пераварот. Прэм’ер-міністр быў арыштаваны, і кароль абвясціў па радыё аб перамір’і з саюзнікамі і Савецкім Саюзам[1]. Румынскія сілы атрымалі загад абараняць краіну ад нападаў Германіі і перайсці на бок саюзнікаў. Новым прэм’ер-міністрам і фактычным кіраўніком краіны стаў Канстанцін Сэнэтэску. Перайшоўшы на бок Антыгітлераўскай кааліцыі, Румынія аб’явіла вайну Венгрыі і Германіі. У выніку гэтага савецкія войскі ўвайшлі на тэрыторыю краіны, што прывяло да ўсталявання прасавецкага рэжыму ў Румыніі. АцэнкіВенгерска-амерыканскі гісторык Джон Лукач ацаніў пераварот так: «У жніўні 1944 года румыны здзейснілі самы паспяховы дзяржаўны пераварот падчас Другой сусветнай вайны. З цэлай нямецкай арміяй пасярод іх, яны развярнуліся на працягу дваццаці чатырох гадзін і абвясцілі аб саюзе з Савецкім Саюзам, Англіяй і ЗША.»[2]
Гл. таксамаКрыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia