Пінска-Валынскі добраахвотны батальён
Пі́нска-Валы́нскі до́браахво́тны батальён (руск.: Пинско-Волынский добровольческий батальон) — адно з некалькіх белагвардзейскіх расійскіх вайсковых падраздзяленняў, сфармаваных у Беларусі. У польскім войску спачатку меў назву «Батальён Беларуска-Літоўскага фронту», пазней «Пінскі добраахвотны батальён». Батальён удзельнічаў у захопе Пінска польскімі войскамі і ў абароне Крыма. Сфармаванне![]() Беларускі горад Пінск быў захоплены Германіяй у кастрычніку 1918 года, адначасова пры гэтым Пінск уваходзіў у склад Украінскай Народнай Рэспублікі. З’яўленне тут невялічкага (каля 150 чалавек)[1] афіцэрскага атрада, верагодней за ўсё, было рэакцыяй на антыгетманаўскі пераварот, які адбыўся ва Украіне ў лістападзе 1918 года.[1] Аднак, збольшага лічыцца датай сфармавання батальёна кастрычнік 1918 года.[2][3][4] Атрад быў сфармаваны і ўзначалены ўраджэнцам Століншчыны капітанам Антонам Бахенскім, энергічным афіцэрам. Пінскі атрад, злучыўшыся з Мазырскім, паспяхова абараняўся ад пятлюраўцаў увесь снежань1918 года.[1] Шлях батальёнаУ Войску Польскім![]() У студзені 1919 года нямецкія жаўнеры сыйшлі з горада. 23 студзеня палескія добраахвотнікі далі бой палескім паўстанцам і бальшавікам каля чыгуначнай станцыі Пінск, аднак з-за няроўнасці сілаў яны адступілі на захад ад горада ўздоўж чыгуначнай лініі і хутка сустрэліся з перадавымі часткамі Войска Польскага. Рэакцыя полякаў на жаўнераў спачатку была насцярожанай, але затым прыкладна 10-12 лютага 1919 года ў Кобрыне атрад афіцыйна ўвайшоў у склад польскай армі. Магчыма, згуляла сваю ролю і тое, што камандовец польскай аператыўнай суполкі «Падляшша» генерал Антоній Лістоўскі раней быў генералам Рускай арміі. Пры ўваходзе ў склад польскага войска атрад захаваў свой камандны склад, расійскую форму і запасы зброі (тысячу стрэльбаў, 8 кулямётаў ды 3 мінамёты)[1], прычым частцы было дадзенае імя «Батальён Беларуска-Літоўскага фронту». Адначасна сустракаліся і болей простыя назвы кшталту «Рускі легіён», «Руская афіцэрская дружына». Апошні назоў звязаны з тым, што на той момант з 200 чыноў батальёна на тот момант абсалютная бальшыня мела менавіта афіцэрскія годнасці. Аператыўная суполка «Падляшша» на той момант складалася з 6 батальёнаў, 5 конных эскадронаў і партызанскага атрада. Менавіта Батальён Беларуска-Літоўскага фронту стаў ударнай сілаю ў далейшым наступленні. 19 лютага 1919 года[1] батальён выбіў з Антопаля бальшавікоў, а ўжо 5-7 сакавіка[1] штурмаваў Пінск, у які першым і ўвайшоў 17 сакавіка.[5] Спроба скасаванняПадчас удачнага наступлення лёс батальёна ўпершыню быў под пагрозай расфармавання. Нявольна спрычынілася да гэтага руская варшаўская газета «Варшавская речь», якая размясціла шэраг аб’яў з прызывамі ўступаць у «рускія партызанскія атрады». 27 лютага 1919 года вядомы польскі палітык Мячыслаў Недзялкоўскі даў рэзкі адказ гэтаму, заявіўшы, што «баявое брацтва» рускіх і палякаў не толькі непатрэбнае, але і шкоднае. На гэтым фоне 4 сакавіка быў падрыхтаваны прыказ пра расфармаванне батальёна. Аднак Антоній Лістоўскі быў зацікаўлены ў наяўнасці на фронце стойкай і баяздольнай часткі таму, каб зберагчы яе, ён проста перейменаваў батальён у «Пінскі добраахвотны батальён». Такім чынам, змяніўшы шчыра «рускую» вывеску, частка захавалася і пастаянна папаўнялася людзьмі — так, на 19 ліпеня 1919 года батальён налічваў ужо 755 штыкоў, прытым што ўсяго пад камандаваннем Лістоўскага на той момант было каля 4200 чалавек. Эмігранцкі часопіс «Двуглавый орёл» пра заслугі Пінскага батальёна пісаў:
Лаяльнасць батальёнаАднак лаяльнасць афіцэраў батальёна польскаму камандаванню не была вялікай. Значная іхняя колькасць успрымала сваю службу ў Войску Польскім як часовы захад і чакала любой магчымасці, каб далучыцца да асноўных расійскіх войскаў. Польскі аўтар зафіксаваў выпадак, калі афіцэры Пінскага батальёна, з запалам слухаючы навіны пра летняе наступленне Добраахвотнай арміі ва Украіне, пачалі зрываць з фуражак польскіх «белых арлоў». Тады ж польская контрвыведка з трывогою паведамляла пра наяўнасйь у шэрагах батальёна «каля 15 выведнікаў», якія аналізавалі сітуацыю на фронце «ў духу, варожым нашай дзяржаўнасці», хаця у батальёне ваявалі не толькі афіцэры рускай, беларускай і ўкраінскай нацыянальнасці, але і польскай. Расфармаванне12 ліпеня 1919 года Палеская суполка войскаў генерала Антонія Лістоўскага была ператвораная ў 9-ю дывізію, а ў хуткім часе камандаванне над ёю прыняў палкоўнік Уладзіслаў Сікорскі, які у адрозненне ад Лістоўскага, не адчуваў ніякіх настальгічных сімпатый да расіян. Ужо 17 жніўня Сікорскі рапартаваў пра тое, што Пінскі батальён «небясспечны» і прыняў рашэнне пра яго расфармаванне. Менавіта падчас гэтага ў крыніцах з’яўляецца найболей распаўсюджаные найменаванне часткі — Пінска-Валынскі батальён. На практыцы атрымалася, што частку не толькі расфармавалі, але і фактычна інтэрнавалі. Увосені раззброеныя «пінчукі» пад польскім канвоем адправіліся ў лагер Павонзкі тады яшчэ каля Варшавы, адкуль у лістападзе былі пераведзеныя ў лагер Седльцы. У лагеры было грубае і абякавае стаўленне ахоўнікаў, актыўная праца вярбоўшчыкаў, якія прапанавалі ўступаць у Войска Польскае, беспакараныя дзеянні бальшавіцкіх агентаў. Акрамя раззбраення батальён таксама пазбавіўся пагонаў з формы, а з фуражак — цэшак. У Паўднёвай РасііУ снежні 1919 года галава Часовага краёвага ўрада Аляксандр Бахановіч пісаў у сваім дакладзе міністру замежных спраў Усерасійскага урада Калчака Сяргею Сазонаву:[5]
У снежні 1919 года пачалася паступовая пераброска афіцэраў батальёна ў Крым; першы транспарт, паводле сведчання мемуярыста, кінуў якар у Еўпаторыі 6 студзеня 1920 года:
Цягам гэтага месяца з Польшчы на паўвостраў паспелі прыбыць каля 120 чалавек; яшчэ каля 700 вярнуліся ў Польшчу з Румыніі з-за адмовы румынаў прапусціць іх через праз сваю тэрыторыю. Магчыма, частка гэтых людзей змагла ўсё-такі апынуцца ў Крыме ў жніўні 1920 года, калі пачалася масавая пераброска з Польшчы брэдаўцаў, а Румынія ужо не падавала ніякіх прэтэнзій. Абарона КрымаУ студзені 1919 года батальён прыняў удзел у абароне Крыма пад камандаваннем Якава Слашчова, — дакладней, ён абараняў чыгуначную станцыю Біюк-Анлар (Сёння Элеватарная) каля вёскі Нваалексяеўкі. Акрамя «пінчукоў», абарону станцыі трымалі Сводна-Чачэнскі полк (200 шашак), канвой штаба корпуса (100 шашак), тры танкі і трв бронецягнікі, «пінчукі» былі адзінай пяхотнай часткаю, якая абараняла станцыю. Расфармаванне29 красавіка 1920 года Пінска-Валынскі добраахвотны батальён афіцыйна быў расфармаваны. Батальёнавы 120 жаўнераў[2][3], якія выжылі ў баях за Крым, былі далучаныя да 50-га пяхотнага Беластоцкага палка, які ўваходзіў у склад 13-й пяхотнай дывізіі генерал-маёра Георгія Андгуладзэ (2-і армейскі корпус). Паводле Вячаслава Бандарэнкі, на 1 жніўня 1920 года ў шэрагах батальёна былі 164 жаўнеры (колькасць афіцэраў невядомая).[1] Адзін з афіцэраў Пінска-Валынскага батальёна пазней пісаў:[1]
ФормаУ Польскім ВойскуАсабовы склад батальёна насіў старую паходную расійскую форму з цэшкаю царскай Расіі на аколышцы, але з белым польскім арлом на туллі фуражкі. СцягЗа аснову батальёнавага сцяга ўзяты расійскі сцяг гербавых колераў (бела-жоўта-чорны), які быў перавёрнуты. На пярэднім баку па цэнтры намаляваны герб Пінска (лук на іспанскім шчыце), а вышэй за яго — польскі арол у чырвоным ромбе. Польскі арол падзяляе надпіс «Городъ Пинскъ» (бел.: Горад Пінск). Абкружае дугою ўсе папярэднія элементы на сцягу надпіс «Пинско-Волынскому Добровольческому Баталіону» (бел.: Пінска-Валынскаму Добраахвотнаму Батальёну). На заднім баку па цэнтры спокліч вядомы рускі спокліч «Съ Нами Богъ» (бел.: З намі Бог), а ў верхнім куце (бліжэйшым да дрэўка) чорнае кола з выявай нейкай асобы.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia