Сцяг Бельгіі
Дзяржаўны (грамадзянскі) сцяг Бельгіі ўяўляе сабой прастакутнае палатно з суадносінамі бакоў 13:15, якое складаецца з трох роўнавялікіх вертыкальных палос — чорнай, жоўтай і чырвонай. Гэтыя колеры традыцыйна былі колерамі Брабанцкага Герцагства. Форма заснавана на форме сцяга Францыі, хоць паходжанне прапорцый невядома. Дата прыняцця — 23 студзеня 1831 года. Выгляд сцяга зацверджаны артыкулам № 193 бельгійскай канстытуцыі, аднак там прыведзены адваротны прынятаму цяпер парадак колераў (гэта значыць чырвоны, жоўты, чорны). Хоць афіцыйна суадносіны бакоў сцяга складаюць 13:15, на практыцы выкарыстоўваюцца больш выцягнутыя сцягі (часцей за ўсё — з суадносінамі 2:3). Большасць бельгійцаў былі б вельмі здзіўлены, калі б пазналі, што ў адпаведнасці з законам іх сцяг павінен быць амаль квадратным. Грамадзянскі сцяг таксама выкарыстоўваецца ўзброенымі сіламі Бельгіі (акрамя флота, гл. ніжэй) Бельгійскі сцяг быў важным знакам падчас бельгійскай рэвалюцыі і вайны за незалежнасць 1830 года, аднак выглядаў ён трохі інакш, чым зацверджаны пазней варыянт: сцяг меў тры гарызантальна размешчаныя палосы (зверху ўніз — чырвоны, чорны, жоўты) і быў больш выцягнутым па форме. Падобны сцяг, таксама гарызантальны, чырвона-жоўта-чорны (зверху ўніз) быў знакам няўдалага паўстання супраць аўстрыйскага валадарства ў 1789 годзе. Іншыя афіцыйныя сцягі Бельгіі
Цяперашні ваенна-марскі сцяг краіны ўяўляе сабой белае палатно з андрэеўскім крыжам з чырвона-жоўта-чорных стужак. Над месцам перакрыжавання стужак размешчаны малюнак кароны і дзвюх скрыжаваных гармат, пад месцам перакрыжавання стужак — сілуэт якара. Акрамя таго, свой сцяг мае кожная правінцыя, акруга, супольнасць, горад і камуна Бельгіі. Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia