Уільям Гоўт
Уільям Гоўт (англ.: William Goate, 12 студзеня 1836 — 24 кастрычніка 1901) — англійскі ваенны, уладальнік крыжа Вікторыі, найбольш ганаровай ваеннай узнагароды Вялікабрытаніі і Садружнасці нацый. Падчас Індыйскага народнага паўстання 1857—1859 гадоў Гоўт ва ўзросце 22 гадоў, у чыне малодшага капрала 9-га Каралеўскага ўланскага палка, 6 сакавіка 1858 каля горада Лакхнаў (цяпер — сталіца індыйскага штата Утар-Прадэш) праявіў надзвычайную мужнасць, за якую быў узнагароджаны крыжам Вікторыі:
Арыгінальны тэкст (англ.)
For conspicuous gallantry at Lucknow, on the 6th of March, 1858, in having dismounted, in the presence of a number of the enemy, and taken up the body of Major Smyth, 2nd Dragoon Guards, which he attempted to bring off the field, and after being obliged to relinquish it, being surrounded by the enemy's cavalry, he went a second time under a heavy fire to recover the body. Despatch from Major-General Sir James Hope Grant, K.C.B., dated 8th April, 1858.[2] Пазней атрымаў званне капрала. Гоўт пераехаў у Саўтсі ў маі 1900. Памёр ва ўзросце 64 гадоў ад рака на Леапольд-Стрыт, Саўтсі[3]. Гоўт быў пахаваны на могілках Гайланд Роўд. Мемарыяльны камень быў узведзены ў кастрычніку 2003 года[4]. Яго крыж Вікторыі дэманструецца ў палкавым музеі 9/12 палкоў каралеўскіх уланаў у Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia