Фернан Брадэль
Фернан Брадэль (фр.: Fernand Braudel; 24 жніўня 1902[1][2][…], Люмевіль-ан-Арнуа[d], дэпартамент Мёз[4] — 27 лістапада 1985[2][3][…], Клюз[d], дэпартамент Верхняя Савоя[4]) — французскі гісторык, прадстаўнік другой генерацыі школы «Аналаў». БіяграфіяЗ 1948 года Брадэль кіраваў французскім Цэнтрам гістарычных даследаванняў, з 1949 года — прафесар Калеж дэ Франс, з 1956 — кіраваў 6-й секцыяй («Эканамічныя і сацыяльныя навукі») у Практычнай школе вышэйшых даследаванняў (Ecole pratique des hautes études). Пэўны час быў рэдактарам часопіса «Аналы». Здзейсніў рэвалюцыю ў гістарычнай навуцы сваёй прапановай улічваць эканамічныя і геаграфічныя фактары пры аналізе гістарычнага працэсу. Заклаў падмурак светава-сістэмнага падыходу, займаўся дасканалым вывучэннем гістарычнага феномену ў сацыяльных навуках. Адной з самых значных прац Брадэля лічыцца яго трохтомнік «Матэрыяльная цывілізацыя, эканоміка і капіталізм, XV—XVIII стст.», які выйшаў у 1979 годзе. Гэта шырокамаштабнае даследаванне даіндустрыяльнага свету. У дробных дэталях праца паказвала функцыянаванне эканомікі еўрапейскіх краін у дадзены гістарычны перыяд. Асабліва ў ім характарызуецца развіццё гандлю і грашовага звароту, шмат увагі ахвяравана ўплыву геаграфічнага асяроддзя на сацыяльныя працэсы. Бібліяграфія
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia