Чэмпіяна́т све́ту 2018 (англ.: World Snooker Championship 2018, таксама вядомы як Betfred World Snooker Championship 2018 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 21 красавіка па 7 мая 2018 года ў тэатры Крусібл, у Шэфілдзе, Англія. Найпрэстыжнейшае і найбуйнейшае па рэйтынгавых ачках і прызавых грошах снукернае спаборніцтва, а таксама трэцяе спаборніцтва Трайной кароны ў сезоне 2017/2018. Турнір стаў 84-м розыгрышам чэмпіянату свету, які быў заснаваны ў 1927 годзе, і 42-м сусветным першынствам, якое праходзіла у тэатры Крусібл. Кампанія Betfred у восьмы раз і ў чацвёрты раз запар стала спонсарам чэмпіянат свету.
Матчы асноўнай стадыі турніру (31 паядынак) гуляліся на двух сталах арэны тэатру Крусібл, а кваліфікацыя спаборніцтва праходзіла ў Англійскім інстытуце спорта у Шэфілдзе, Англія і скончылася за некалькі дзён да пачатку чэмпіянату свету.
Прызавыя грошы
Кампанія Betfred у восьмы раз і ў чацвёрты раз запар спансіравала чэмпіянат свету па снукеры. Прызавы фонд турніру ўзрос у параўнанні з мінулым годам на £218,000 і склаў £1,968,000 (найвышэйшы прызавы фонд снукернага турніру ў гісторыі снукера). Таксама на £50,000 больш у параўнанні з чэмпіянатам свету 2017 атрымаў пераможца турніру — £425,000, якія сталі новым рэкордным першым прызам асобнага турніру ў гісторыі снукера. Такім чынам, галоўны снукерны прыз упершыню перасягнуў адзнаку ў 400 тысяч фунтаў.
Згодна з грашовай рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста стаў адлюстроўваць суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады.
↑Снукерысты з топ-16 сеяных, якія пачалі турнір з 1/16 фіналу без кваліфікацыі, не атрымлівалі рэйтынгавых ачкоў у выпадку паразы ў першым жа матчы.
↑Паводле правілаў прызоў за максімальныя брэйкі на рэйтынгавых турнірах аўтар максімаьнага брэйка ў асноўнай стадыі мусіў атрымліваць £5000, аднак арганізатары павялічылі прыз да £40000. Пераходны прыз за максімум, які павялічваецца з кожным наступным турнірам, застаўся на тым жа ўзроўні.
↑Паводле правілаў прызоў за максімальныя брэйкі на рэйтынгавых турнірах аўтар максімаьнага брэйка ў асноўнай стадыі мусіў атрымліваць £5000, аднак арганізатары павялічылі прыз да £10000. Пераходны прыз за максімум, які павялічваецца з кожным наступным турнірам, застаўся на тым жа ўзроўні.
На чэмпіянаце свету 2018 прынялі ўдзел 144 гульцы, з якіх 128 — удзельнікі мэйн-тура і 16 — аматары. 128 удзельнікаў — гульцы з нумарамі пасеву з 17 па 144 пачалі турнір з першага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне (64 гульні), які праходзіў за 10 дзён да асноўнай стадыі. Пасля гэтага пераможцы гулялі паміж сабой у другім раўндзе (32 гульні) і ў заключным трэцім (16 гульняў). Пры гэтым пасеў чэмпіянату прадвызначаў немагчымасць сустрэчы гульцоў з нумарамі пасеву з 17 па 80 раней за другі кваліфікацыйны раўнд, гульцоў з нумарамі пасеву з 17 па 48 раней за трэці раўнд, а снукерысты з нумарамі пасеву з 17 па 32 увогуле не маглі патрапіць адзін на аднаго ў кваліфікацыі. Кваліфікацыя чэмпіянату свету ўпершыню з 2013 года праходзіла ў Англійскім інстытуце спорта ў Шэфілдзе, Англія. Такім чынам, у асноўную стадыю спаборніцтва свету выйшлі 16 гульцоў, якія далучыліся да 16 снукерыстаў з нумарамі пасеву з 1 па 16.
16 пераможцаў трэцяга кваліфікацыйнага раўнда і 16 гульцоў, якія трапілі на чэмпіянат без кваліфікацыі, гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/16 фіналу, дзе члены дзвюх гэтых груп гулялі паміж сабой. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы гульцоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, гульцоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, гульцоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу чэмпіянату свету. Пяць раўндаў асноўнай стадыі праходзілі на працягу семнаццаці дзён на самай вядомай снукернай арэне ў свеце ў тэатры Крусібл у Шэфілдзе, Англія.
Стадыя
Тэрміны
КФ
НДП
Першы кваліфікацыйны раўнд
11 — 14 красавіка
19
10
Другі кваліфікацыйны раўнд
15 — 16 красавіка
19
10
Трэці кваліфікацыйны раўнд
17 — 18 красавіка
19
10
1/16 фіналу
21 — 26 красавіка
19
10
1/8 фіналу
26 — 30 красавіка
25
13
1/4 фіналу
1 — 2 мая
25
13
1/2 фіналу
3 — 5 мая
33
17
Фінал
6 — 7 мая
35
18
Удзельнікі
У асноўнай стадыі чэмпіянату свету 2018 прымалі ўдзел 16 гульцоў, якія мелі найвышэйшыя нумары пасеву, а таксама 16 снукерыстаў, якія перамаглі ў матчах трэцяга кваліфікацыйнага раўнда.
↑ абвгдЛічацца толькі брэйкі, зробленыя ў асноўных стадыях турніру.
↑Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру.
Катыроўкі букмекераў
21 красавіка, у дзень пачатку чэмпіянату свету афіцыйны спонсар турніру кампанія Betfred выставіла наступныя каэфіцыэнты на перамогу ўдзельнікаў ва ўсім чэмпіянаце.
У 31 матчы чэмпіянату свету 2018 года снукерысты аформілі 84 соценныя брэйкі, што на 10 сэнчуры больш, чым у 2017 годзе. Колькасць серый, вышэйшых за 50 ачкоў, дасягнула 417 брэйкаў, што ў сярэднім азначае больш за 13 паўсоценных серый у матчы.
Лідарамі па колькасці соценных брэйкаў сталі фіналісты Марк Уільямс і Джон Хігінс з 11 і 10 серыямі адпаведна. Паўфіналісты Бары Хокінс і Кайрэн Уілсан аформілі 9 і 7 сэнчуры адпаведна. Чатыры найлепшыя гульцы чэмпіянату сталі лідарамі і паводле колькасці брэйкаў «50+»: Хігінс выканаў 53 серыі, Уільямс — 47, а Хокінс і Уілсан — 40 і 33 адпаведна. Прыз за найвышэйшы брэйк, зроблены ў асноўнай стадыі турніру, роўны £10000, атрымаў Джон Хігінс, які аформіў серыю ў 146 балаў у матчы другога раўнда супраць Джэка Лісоўскі.
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.