Чэмпіянат Кітая 2017 (англ.: China Championship 2017, таксама вядомы як Evergrande China Championship 2017 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 16 да 22 жніўня 2017 года ў Спартыўным універсітэцеГуанчжоу, Кітай. Турнір стаў другім розыгрышам чэмпіянату Кітая і першым, які меў рэйтынгавы статус. Кампанія Evergrande у другі раз спансавала гэтае спаборніцтва. Прызавы фонд турніру склаў £700,000, з якіх £150,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў Лука Брэсэль, які перайграў на сваім шляху Шона О'Салівана ў кваліфікацыі (5:2), Джымі Робертсана (5:2), Марку Фу (5:2), Майка Дана (5:3), Роні О’Салівана ў чвэрцьфінале (5:4), Лі Хана ў паўфінальным матчы (6:5) і Шона Мёрфі ў фінальным паядынку (10:5). Такім чынам, 22-гадовы бяльгіец выйграў першы прафесійны тытул у сваёй кар'еры і стаў першым снукерыстам з кантынентальнай Еўропы ў гісторыі снукера, які перамог на рэйтынгавым снукерным спаборніцтве. Апроч таго, перамога паспрыяла ўздыму Брэсэля ў рэйтынгу на 12 пазіцый (з 27-й на 15-ю) і дэбюту гульца ў топ-16 снукерыстаў свету.
Прызавыя грошы
Прызавы фонд турніру склаў £700,000, з якіх £150,000 атрымаў пераможца.
Згодна з грашовай рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста стаў адлюстроўваць суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады.
Дасягненне
Прызавыя
Пераможца
£150000
Фіналіст
£75000
Паўфіналісты
£32000
Чвэрцьфіналісты
£18000
1/8 фіналу
£12000
1/16 фіналу
£7000
1/32 фіналу
£4000
Найвышэйшы брэйк
£3000
Агульны прызавы фонд
£700000
Максімальны брэйк
£15000
Максімальны брэйк у кваліфікацыі
£1000
Фармат турніру
На чэмпіянаце Кітая 2017 прынялі ўдзел 128 гульцоў, з якіх 124 — удзельнікі мэйн-тура і 4 — аматары (уладальнікі ўайлдкард). 114 гульцоў — усе, акрамя удзельнікаў адкладзеных матчаў стартавага раўнда, — пачалі турнір з адзінага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне, які праходзіў на працягу чатырох дзён з 3 па 6 чэрвеня 2017 года (за 2,5 месяцы да асноўнай стадыі) на арэне Гільд Хол у Прэстане, Англія. Адкладзеныя матчы кваліфікацыі гуляліся ўжо ў першы дзень турніру на асноўнай арэне, у выніку чаго лічыліся матчамі асноўнай стадыі. У 1/64 фіналу першыя 64 сеяныя снукерысты гулялі супраць астатніх удзельнікаў. Такім чынам, у асноўную стадыю праз кваліфікацыю прайшлі 57 снукерыстаў, да якіх далучылася 14 удзельнікаў адкладзеных матчаў 1/64 фіналу.
57 пераможцаў кваліфікацыйнага этапа і 7 пераможцаў адкладзеных матчаў кваліфікацыі гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы гульцоў топ-32 нумароў пасеву раней за 1/16 фіналу, гульцоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, гульцоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, гульцоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу чэмпіянату Кітая. Шэсць раўндаў асноўнай стадыі (а таксама адкладзеныя кваліфікацыйныя паядынкі) праходзілі на працягу тыдня (матчы першага раўнда і адкладзеныя матчы кваліфікацыі гуляліся на працягу двух дзён) ў спартыўным унівесітэце Гуанчжоу.
У 54 матчах кваліфікацыйнай стадыі чэмпіянату Кітая было выканана 29 соценных серый. Марка Фу аформіў два сэнчуры-брэйкі ў матчы супраць Сандэрсана Лэма. У матчы супраць Шона Мёрфі кітаец Чжан Аньда зрабіў брэйк ў 138 ачкоў, які стаў найвышэйшым у кваліфікацыі спаборніцтва.
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага гульца.
У асноўнай стадыі чэмпіянату Кітая прынялі ўдзел 57 снукерыстаў, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд, і 14 удзельнікаў адкладзеных матчаў кваліфікацыі. Кайрэн Уілсан (13) быў адзіным з першых шаснаццаці сеяных, які не патрапіў на турнір.
15 з 16-ці удзельнікаў (усе, акрамя Рыкі Уолдэна) чэмпіянату Кітая 2016 года патрапілі ў асноўную стадыю спаборніцтва 2017 года.
↑У табліцы падаецца рэйтынг на момант пачатку турніру, які ўсталяваўся 26 чэрвеня 2017 года пасля Рыга Мастэрс. Пасеў на турнір адбываўся паводле рэйтынгу, які ўсталяваўся 2 мая 2017 года пасля чэмпіянату свету.
↑ абвгдЛічацца толькі брэйкі, зробленыя ў асноўных стадыях турніру.
↑Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру.
↑ абвгПадчас турніру гулец з'яўляўся аматарам і не ўваходзіў у сусветны рэйтынг.
У 70 матчах асноўнай стадыі чэмпіянату Кітая гульцы аформілі 40 соценных брэйкаў. Колькасць брэйкаў, вышэйшых за 50 ачкоў, дасягнула 275 серый, што ў сярэднім азначае каля 3.9 паўсоценных серый у матчы.
Лідарам па колькасці соценных серый стаў Роні О’Саліван з чатырма сэнчуры-брэйкамі. Па колькасці серый «50+» лідарам стаў фіналіст турніру Шон Мёрфі, які зрабіў 17 паўсоценных серый, тры з якіх перавысілі 100 ачкоў. Паўфіналісты Алістэр Картэр і Лі Хан аформілі па 16 паўсоценных серый, а пераможца Лука Брэсэль — 15. Цепчая Ун-Ну выканаў найвышэйшы брэйк спаборніцтва ў 144 балы ў матчы другога раўнда супраць Мэцью Стывенса.
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.
↑ абвЭнтані Хэмілтан адмовіўся ад удзелу ў матчы другога раўнда супраць Шона Мёрфі пры ліку 0:1 з-за траўмы спіны. Афіцыйны лік у матчы быў абвешчаны 5:0, аднак у статыстыцы не ўлічваюцца 4 фрэймы, залічаныя Шону Мёрфі аўтаматычна.
↑Без уліку матча паміж Шонам Мёрфі і Энтані Хэмілтанам
Змены ў рэйтынгу
У табліцы прадстаўлены змены ў сусветным рэйтынгу ў рамках топ-64 пад дзеяннем вынікаў чэмпіянату Кітая 2017[1].