Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2016
Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2016 — 80-ы чэмпіянат свету ІІХФ, які прайшоў у Расіі: у Маскве і Санкт-Пецярбургу. Выбар месца правядзення17 верасня 2010 у Славеніі на кангрэсе ІІХФ было павядомлена, што жаданне правесці чэмпіянат выказалі Расія (Масква і Санкт-Пецярбург), Данія (Капенгаген і Хернінг), Украіна (Кіеў) і Латвія (Рыга і Вентспілс). Латвія адмовілася падаваць афіцыйную заяўку і вырашыла прэтэндаваць на правядзенне чэмпіянату ў 2017-м годзе. 13 мая 2011 на кангрэсе ІІХФ у Браціславе было прынята рашэнне аб правядзенні 80-га па ліку чэмпіянату свету ў Расіі: у Маскве і Санкт-Пецярбургу. Зацвярджэнне адбылося адразу пасля таго, як іншыя афіцыйныя кандыдаты — Данія і Украіна — адклікалі свае заяўкі [1]. Запланавана, што матчы чэмпіянату пройдуць на дзвюх арэнах[2]:
Арэны
Удзельнікі
Склады камандСклад кожнай каманды на Чэмпіянаце свету па хакеі ў 2016 годзе складаецца з не менш як 15 хакеістаў (форварды і абаронцы) і 2 брамнікаў, і не больш за 20 хакеістаў і 3 брамнікаў. РэгламентУ чэмпіянаце будзе ўдзельнічаць 16 краін, якія будуць размеркаваны на 2 групы па рэйтынгу ІІХФ пасля заканчэння чэмпіянату свету 2015. Расія як краіна-гаспадыня, яшчэ 13 каманд па выніках ЧС-2015 і 2 каманды па выніках спаборніцтва першага дывізіёна 2015. Спаборніцтвы ў групе А будуць праходзіць у Маскве, у групе В у Санкт-Пецярбургу. 2 горшыя каманды, якія занялі апошнія месцы ў групах, вылятаюць у першы дывізіён 2017. Калі адно з гэтых месцаў зойме зборная Германіі або Францыі, то яны застануцца ў турніры Топ-дывізіёна (паколькі яны з'яўляюцца краінамі-гаспадынямі ЧС-2017). Замест іх у такім выпадку вылецяць трэція горшыя па ачках зборныя. Папярэдні этап
Група А (Масква)Група В (Санкт-Пецярбург)Плей-офВыніковае становішча каманд
Крыніца: IIHF.com Архівавана 31 мая 2016. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia