Іван Іванавіч Дзмітрыеў
Іван Іванавіч Дзмітрыеў (10 (21) верасня 1760 — 3 (15) кастрычніка 1837) — рускі паэт і дзяржаўны дзеяч, міністр юстыцыі Расійскай імперыі. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і сімбірскага памешчыка. У 14 гадоў змушаны паступіць на ваенную службу радавым Сямёнаўскага палка з-за бядотнага становішча яго бацькоў, уцекачоў ад Пугачоўскага паўстання ў Маскву. Дзмітрыеў лічыў сябе вучнем і паслядоўнікам М. М. Карамзіна. Літаратурную дзейнасць пачаў з верша ў «Санкт-Пецярбургскіх навуковых ведамасцях» у 1777, але сам паэт усё, напісанае да 1791, адносіў да вучнёўскага «вершавання». Песня «Стогне шызы галубочак» і казка-сатыра «Модная жонка» (1792) прынеслі Дзмітрыеву шырокую папулярнасць. Ён хутка становіцца прызнаным майстрам сантыментальных песень, «паэтычных дробязяў» (мадрыгалаў, эпіграм, надпісаў), баек і сатыр. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia