Іван Антонавіч Кісялеўскі

Іван Антонавіч Кісялеўскі
Дата нараджэння 8 лютага 1957(1957-02-08)[1] (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак у галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва
Вучоба
Уплыў Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка
Член у

Іван Антонавіч Кісялеўскі (8 лютага 1957, в. Ліпнікі, Гомельская вобласць) — мастак манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

Біяграфія

Нарадзіўся 8 лютага 1957 года ў вёсцы Ліпнікі Гомельскай вобласці. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1980 годзе. Вучыўся ў Г. Вашчанкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1989 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года.

Жыве ў г. Мінску.

Творчасць

Працуе ў галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Асноўныя творы: вітражы «Кветкі Радзімы» і «Іней» для выканкама г. Заслаўя, «Слуцкія паясы» ў Беларускім музеі гісторыі і культуры; мазаікі «Сям’я», «Гасціннасць», «Вяселле» на Мазырскім заводзе меліярацыйных машын (два апошнія ў сааўтарстве з У. Самсонавым); вітражы «Пралескі» ў раддоме Мінскай вобласці і «Свята кветак» у Мінскім вучылішчы кінамеханікаў, а таксама восем арнаментальных батыкаў для ВДНГ БССР.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya