Казлоўскі сельсавет (Светлагорскі раён)
Казло́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Казлоўка. ГісторыяУтвораны 24 верасня 1926 года ў складзе Парыцкага раёна Бабруйскай акругі БССР падчас скасавання Парыцкага сельсавета. Цэнтр — мястэчка Парычы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Парыцкім раёне БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Казлоўка. З 20 лютага 1938 года ў складзе Парыцкага раёна Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 29 ліпеня 1961 года Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі. 26 сакавіка 1987 года ў склад Краснаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Завічча, Міхайлаўка, Новая Беліца і Старая Беліца)[1]. 1 снежня 2009 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Парыцкага пассавета[2]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 2244 чалавекі[3], з іх 95,3 % — беларусы, 3,2 % — рускія, 0,9 % — украінцы[4]. СкладКазлоўскі сельсавет уключаў 14 населеных пунктаў: аграгарадок Казлоўка, вёскі Вярхлессе, Высокі Полк, Ельнічкі, Кастрычнік, Кнышэвічы, Ліпнікі, Майсееўка, Пагонцы, Прудок, Пясчаная Рудня, Селішчы, Скалка, Судавіца. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia