Іван Кірэевіч Сяркоў

Іван Кірэевіч Сяркоў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 студзеня 1929(1929-01-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 мая 1998(1998-05-27) (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, дзіцячы пісьменнік, паэт, сцэнарыст
Гады творчасці з 1955
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»

Іван Кірэевіч Сярко́ў[2] (4 студзеня 1929, вёска Пакалюбічы, Гомельскі раён, Гомельская вобласць — 27 мая 1998) — беларускі дзіцячы пісьменнік.

Біяграфія

Вокладка кнігі Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага» (мал. І. Волкавай; Мінск: Беларусь, 1970)

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. З 1948 года служыў у Савецкай Арміі. Скончыў артылерыйскае вучылішча (1952). Пасля дэмабілізацыі (1955) працаваў у гомельскай раённай газеце «Маяк». Завочна скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1962). З 1960 года — старшы рэдактар, у 1961—1989 гадах — галоўны рэдактар Гомельскай абласной студыі тэлебачання, з 1977 года адначасова сакратар Гомельскага абласнога аддзялення СП БССР.

Творчасць

Літаратурную працу пачаў у 1962 года з вершаваных гумарэсак і кароткіх гумарыстычных апавяданняў (часопіс «Вожык»). Аўтар аповесцей «Мы з Санькам у тыле ворага» (1968), «Мы — хлопцы жывучыя» (1970), «Мы з Санькам — артылерысты…» (1989).

Напісаў сцэнарый тэлевізійнага мастацкага фільма «Мы — хлопцы жывучыя» (пастаўлены ў 1974 годзе, рэжысёр У. Станкевіч)[2].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya