Іван Пятровіч Казырэўскі
Іван Пятровіч Казырэўскі (1680, Якуцк, Расія — 2 снежня 1734) — землепраходзец, першы даследчык Курыльскіх астравоў і Паўднёвай Камчаткі. БіяграфіяПаходзіў з беларускай шляхты. Яго дзед і бацька як ваеннапалонныя ў вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 сасланы царом Аляксеем Міхайлавічам у Якуцк. У 1700 І. Казырэўскі накіраваны якуцкім ваяводам на Камчатку для прывядзення мясцовых жыхароў у падданства да Расіі. У 1711—13 у пошуках гандлёвых шляхоў у Японію І. Казырэўскі на чале атрада казакаў абследаваў Курыльскія а-вы (да в-ва Хакайда). Сабраў звесткі пра астравы і іх насельніцтва, вымераў адлегласць паміж імі, апісаў метэаралагічныя ўмовы на астравах і ў пралівах. Склаў першую карту Камчаткі і Курыльскіх а-воў, якой пазней карысталіся рускія і замежныя падарожнікі, у т.л. В. Берынг і С. Крашаніннікаў. У канцы 1710-х г. кіраваў Камчаткай, потым пастрыгся ў манахі. 3 1720 у Якуцку. У 1727—29 першы зрабіў падарожжа ўніз па р. Лена з выхадам у Ледавіты акіян. 3 1730 у Маскве. У 1731 арыштаваны па лжывым абвінавачанні, памёр у турме. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia