Іван Пятровіч Шакола
Іван Пятровіч Шакола (4 чэрвеня 1947, вёска Кавалі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. У 1997—1998 гадах міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. БіяграфіяЗакончыў Лукашоўскую сярэднюю школу, Смальянскі сельскагаспадарчы тэхнікум, Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут (1976), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1988). У 1966–1969 гг. служыў у Савецкай Арміі. У 1969–1972 гг. працаваў галоўным аграномам, намеснікам старшыні калгаса імя Мічурына Пастаўскага раёна. У 1972–1974 гг. — інструктар арганізацыйнага аддзела Пастаўскага РК КПБ. У 1974—1979 гг. — старшыня калгаса імя Калініна Пастаўскага раёна. У 1979–1987 гг. — 1-шы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі Верхнядзвінскага раёна, старшыня Верхнядзвінскага райвыканкама. У 1987–1990 гг. — 1-ы сакратар Лепельскага райкама КПБ, старшыня Лепельскага гарадскога Савета дэпутатаў. У 1990–1991 гг. — сакратар Віцебскага абкама КПБ па сельскай гаспадарцы. У 1991–1996 гг. — намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. У 1997–1998 гг. — міністр сельскай гаспадаркі і харчавання. У 1998–2001 гг. — прэзідэнт дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці Рэспублікі Беларусь. У 2001-2008 гг. — генеральны дырэктар ААТ "Дражджавы камбінат". ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia