Вадзім Аляксандравіч Папоў
Вадзі́м Алякса́ндравіч Папо́ў (нар. 5 ліпеня 1940, г. Дзямідаў Смаленскай вобласці, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяУ 1971 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (завочна), у 1984 — Мінскую Высшую партыйную школу. Працоўную дзейнасць пачаў у 1961 годзе механікам саўгаса ў Алтайскім краі. З 1964 года — выкладчык Крычаўскага СПТВ – 38, інструктар, загадчык аддзела, 2-і сакратар Крычаўскага, 1-ы сакратар Краснапольскага райкамаў, інструктар Магілёўскага абкама ЛКСМБ. У 1972 – 1976 і 1992 – 1993 гадах — дырэктар саўгаса ў Краснапольскім, намеснік старшыні калгаса ў Магілёўскім раёнах. З 1977 года — інструктар сельскагаспадарчага аддзела ЦК КПБ, 1-ы сакратар Асіповіцкага гаркома, загадчык сельскагаспадарчага аддзела, 2-і, 1-ы сакратар Магілёўскага абкама КПБ. З 1993 года — намеснік генеральнага дырэктара ВА «Магілёўаблаграснаб», з 1995 года — генеральны дырэктар холдзінга «Аграмашсэрвіс». У 1999 — 2000 гадах — 1-ы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. З 14 ліпеня 2000[1] года па 21 лістапада 2000[2] года — міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. З лістапада 2000 года — старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання. У кастрычніку 2004 года абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання, быў старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і сувязях з СНД. З кастрычніка 2007 года — Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання, з лістапада 2007 года — першы намеснік Старшыні Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, член Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia