Леанід Канстанцінавіч Заяц
Леані́д Канстанці́навіч За́яц (30 верасня 1958, в. Гацук, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (2022—2024), міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2012—2019). БіяграфіяУ 1989 г. скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. З 1976 па 1978 гг. служыў у шэрагах Узброеных Сілаў. У 1989 г. працаваў трактарыстам, брыгадзірам, начальнікам участку, спецыялістам па кормавытворчасці, галоўным аграномам саўгаса «50 год БССР» Слуцкага раёна. З 1991 г. быў галоўным аграномам саўгаса «Слуцк», старшынёй калгасу «Беларусь» Слуцкага раёна, дырэктарам Слуцкага камбіната хлебапрадуктаў. У 2001 г. быў прызначаны старшынёй Маладзечанскага райвыканкама, а потым — намеснікам старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. З 2008 г. — генеральны дырэктар ААТ «Агракамбінат „Дзяржынскі“». З 21 жніўня 2012 — Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. 16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[1], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[2] 27 сакавіка 2019 года вызвалены ад пасады Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні, 26 сакавіка, падчас паездкі па Магілёўскай вобласці Аляксандр Лукашэнка завітаў у малочны комплекс «Сліжы» ў Шклоўскім раёне, які ўваходзіць у аграхолдынг «Купалаўскае», абурыўся кепскімі ўмовамі ў кароўніку аграхолдынгу, параўнаўшы іх з Асвенцімам, і загадаў зняць з пасадаў «усіх вінаватых»[3]. З 1 красавіка 2019 па 13 снежня 2021 года займаў пасаду старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта[4]. 13 снежня 2021 года быў прызначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па квоце Прэзідэнта, дзе неўзабаве быў абраны намеснікам старшыні. 21 сакавіка 2022 года прызначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, адказным за сельскую гаспадарку[5]. 11 красавіка 2024 года вызвалены ад пасады Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь і прызначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання (па прэзідэнцкай квоце)[6]. Унесены ў санкцыйныя спісы краін Балтыі[7][8]. Узнагароды
Зноскі
Літаратура |
Portal di Ensiklopedia Dunia