Фёдар Уладзіміравіч Мірачыцкі
Фё́дар Уладзі́міравіч Мірачы́цкі (нар. 6 верасня 1936, в. Баяры Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці — 2020) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр сельскай гаспадаркі, член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992), заслужаны працаўнік сельскай гаспадаркі (1983). БіяграфіяПрацаваў галоўным заатэхнікам саўгаса, з 1964 года — дырэктар саўгаса «Слонімскі» Слонімскага раёна. З 1969 года — намеснік, першы намеснік Міністра сельскай гаспадаркі БССР. Потым працаваў намеснікам Старшыні Дзяржплана, першым намеснікам Старшыні Дзяржаграпрама[1]. 21 лютага 1991 года прызначаны Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларускай ССР[2]. 28 кастрычніка 1994 года вызвалены ад пасады ў сувязі з выхадам у адстаўку[3]. У 1991 годзе быў абраны першым старшынёй савета ўтворанага АКБ «Белаграпрамбанк», пасля адстаўкі працаваў там на пасадзе намесніка старшыні праўлення. Навуковая дзейнасцьАўтар 30 навуковых і навукова-папулярных прац. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia