Сяргей Іванавіч Барташ
Сяргей Іванавіч Барташ (нар. 5 красавіка 1974, в. Рапяхі, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2023—2024). БіяграфіяНарадзіўся ў 1974 годзе ў вёсцы Рапяхі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1995 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «аграномія». У 2006 годзе скончыў Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «менеджмент у аграпрамысловым комплексе». У 2012 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «кіраванне прадпрыемствамі аграпрамысловага комплексу». Працоўную дзейнасць пачынаў аграномам, галоўным аграномам у калгасах імя Чапаева і «Дружба» Пружанскага раёна. Больш за дзесяць гадоў узначальваў ААТ «Лінаўскае» Пружанскага раёна, быў дэпутатам Пружанскага райсавета[2]. У 2016 годзе назначаны намеснікам старшыні, затым — першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Кобрынскага райвыканкама. У 2019—2020 гадах узначальваў камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама, з 20 кастрычніка 2020 года — старшыня Бярозаўскага райвыканкама. З 3 кастрычніка 2022 года [3] па 8 жніўня 2023 года[4] — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Гомельскай вобласці. 8 жніўня 2023 года прызначаны Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі[5]. Займаў гэтую пасаду да 27 чэрвеня 2024 года[6]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia