Ігар Дзмітрыевіч Белагорцаў
Ігар Дзмітрыевіч Белагорцаў (21 сакавіка (3 красавіка) 1911, Барнаул — 17 кастрычніка 1996, Мінск) — беларускі архітэктар, педагог. Кандыдат архітэктуры (1943), прафесар (1970). БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і тапографа Дзмітрыя Мікалаевіча Белагорцава і настаўніцы. Скончыў у 1932 годзе Сібірскі інстытут арганізацыі тэрыторыі ў Омску, у 1941 годзе завочна інстытут замежных моў у Маскве, у 1936—1939 гадах завочна вучыўся у Маскоўскім эканамічным інстытуце. Працаваў па спецыяльнасці ў Якуцку, Барнауле, з 1936 года ў Новасібірску, у 1943—1945 гадах начальнікам абласнога аддзела па справах архітэктуры. Адначасова выкладаў у тэхнікуме ў Якуцку, на курсах у Барнауле, Новасібірскім філіяле камунальнага інстытута і Сібірскім інжынерна-будаўнічым інстытуце. У канцы 1945 года прызначаны на пасаду начальніка аддзела архітэктуры Смаленскага аблвыканкама. У 1947—1961 гадах выкладаў у педінстытуце. У Смаленску актыўна займаўся краязнаўствам[1]. 3 1956 намеснік дырэктара Інстытута будаўніцтва і архітэктуры АН Беларусі і дацэнт БПІ, з 1966 года заснавальнік і першы рэктар Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута, з 1981 года ў Мінскім інстытуце культуры[2]. Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску. ДзейнасцьДаследчык помнікаў Беларусі, старажытнага Смаленска, архітэктуры і горадабудаўніцтва Беларусі. Работы: распрацоўка генпланаў Барнаула, Томска (1939, у суаўтарстве), праектаў гарадскіх пасёлкаў, вёсак, паркаў Якуцкай АССР (1932—1934), Смаленскай вобласці (1945—1956) і інш[2]. ТворыАўтар кніг «Талашкино» (1950), «Архитектурный очерк Смоленска» (1949), «Зодчий Фёдор Конь» (1949), «Смоленск» (у суаўтарстве з Д. Сафінскім, 1952) і шэрагу артыкулаў, апублікаваных у навуковых зборніках, літаратурным альманаху і іншых выданнях[1].
Сям’яУ першым шлюбе меў сына Альберта Белагорцава. У другім шлюбе з Валянцінай Іванаўнай Суравай, выкладчыцай па спецыяльнасці інжынера-сантэхніка — сына Руслана Белагорцава (1945—2005), таксама архітэктара, і дачку Яраславу Белагорцаву, у шлюбе Вароніну (1945—1992). Выбраныя працы
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia