Аляксандр Генадзевіч Бахановіч
Аляксандр Генадзевіч Бахановіч (нар. 15 верасня 1972) — беларускі спецыяліст у галіне машыназнаўства, сістэм прывадаў і дэталей машын, тэхналогіі машынабудавання. Доктар тэхнічных навук (2007), дацэнт (2003). Рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта (2020—2023). БіяграфіяУ 1994 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Металарэзныя станкі і інструменты», у 1997 годзе — аспірантуру Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі. Працаваў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1997, аўтатрактарны факультэт, у 2012—2015 — дэкан факультэта, з 2015 — прафесар кафедры «Аўтамабілі», у 2016—2020 — прарэктар па вучэбнай рабоце). Навуковыя інтарэсы: механіка перадачы магутнасці гібкімі сувязямі. З 20 кастрычніка 2020 года па 17 студзеня 2023 года — рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. 17 студзеня 2023 года прызначаны першым намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь[1]. Санкцыі ЕС, іншых краін21 чэрвеня 2021 года Бахановіч, прызначаны на пасаду Аляксандрам Лукашэнкам, быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[2]. Паводле рашэння ЕС, Бахановіч «нясе адказнасць за рашэнне адміністрацыі ўніверсітэта адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасля закліку Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 года адлічаць студэнтаў універсітэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту і страйках, — рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і падтрымку рэжыму Лукашэнкі[3]. З той жа фармулёўкай 7 ліпеня 2021 года Бахановіч трапіў і ў санкцыйны спіс Швейцарыі[4][5]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[6]. У чэрвені 2023 года Еўрапейскі суд адхіліў пазоў Бахановіча, які патрабаваў зняцця санкцый ЕС[7]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia