Пётр Сцяпанавіч Пойта
Пётр Сцяпанавіч Пойта (23 верасня 1948, в. Харсы, Брэсцкі раён, БССР) — вучоны ў галіне будаўніцтва, педагог, рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта (2002—2018), заслужаны работнік адукацыі Беларусі (2017), доктар тэхнічных навук (2005), прафесар. БіяграфіяСкончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1972 годзе па спецыяльнасці «прамысловае і грамадзянскае будаваўніцтва». З 1974 года працаваў у Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце на будаўнічым факультэце прафесарам кафедры геатэхнікі і транспартных камунікацый, у 1986—1988 — загадчыкам кафедры асноў і фундаментаў, 1988—2009 — кафедры асноў, фундаментаў, інжынернай геалогіі і геадэзіі, 1993—1995 — дэкан факультэта, 1995—2002 — першы прарэктар, 2002—2018 — рэктар універсітэта. Навуковыя інтарэсы: тэарэтычныя і эксперыментальныя асновы працы фундаментаў будынкаў і збудаванняў у складаных інжынерна-геалагічных умовах. Узнагароды
Мае званне «Ганаровы грамадзянін горада Брэста». ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia