Мікалай Іванавіч Грашчанкаў
Мікалай Іванавіч Грашчанкаў (26 сакавіка 1901, в. Забор’е, Хіславіцкая воласць, Мсціслаўскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя[2] — 8 кастрычніка 1965) — беларускі і савецкі фізіёлаг і неўролаг, член–карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1939), акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1944), акадэмік АН БССР (1947), доктар медыцынскіх навук (1935), прафесар. Прэзідэнт Акадэміі навук БССР з лістапада 1947 па люты 1951[3]. БіяграфіяДзяцінства і маладыя гадыНарадзіўся ў рускай сялянскай сям’і. Са снежня 1912 года працаваў у памешчыка ў маёнтку Копцеўка Магілёўскай губерні. У кастрычніку 1915 — маі 1917 года служыў у Імператарскай рускай арміі — радавым, затым унтэр-афіцэрам 204-га Ардагана-Міхайлаўскага палка Заходняга фронту. C мая 1917 года сакратар валаснога выканкама с. Піраны Мсціслаўскага павета (Магілёўская губерня), са снежня 1917 года — участковы наглядчык 1-й раённай гарадской міліцыі (Магілёўская губерня). У маі-жніўні 1918 года загадваў аддзелам Магілёўскага губернскага прадкама ў Мсціславе. Са жніўня 1918 года — начальнік раённай міліцыі ў Мсціслаўскім павеце. У кастрычніку 1918 года ўступіў у РКП (б). З красавіка 1920 года — начальнік Упраўлення губернскай міліцыі ў Смаленску. Адукацыя і прафесійная дзейнасцьУ верасні 1921 года паступіў у Смаленскі ўніверсітэт. З чэрвеня 1922 года навучаўся на медыцынскім факультэце 1-га Маскоўскага ўніверсітэта , скончыў яго ў 1926 годзе па спецыяльнасці «урач-неўрапатолаг». З 1926 па 1929 год — ардынатар, асістэнт нервовай клінікі медыцынскага факультэта 1-га Маскоўскага медыцынскага інстытута, з 1930 года — дэкан медыцынскага факультэта. З лютага 1931 па лістапад 1932 года — слухач Інстытута чырвонай прафесуры . З лістапада 1932 года — дырэктар Інстытута вышэйшай нервовай дзейнасці Камуністычнай акадэміі . З 1933 года — загадчык аддзела фізіялогіі органаў пачуццяў Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны ў Маскве (УІЭМ). У 1935—1937 гадах знаходзіўся ў навуковай камандзіроўцы за мяжой і працаваў у лабараторыях Англіі і ЗША па даследванні органаў пачуццяў і фізіялогіі нервовай сістэмы. З 1937 года зноў загадчык аддзела фізіялогіі органаў пачуццяў. З ліпеня 1937 прызначаны першым намеснікам наркама аховы здароўя СССР , з ліпеня 1938 па верасень 1939 года выконваў абавязкі наркама аховы здароўя СССР[3]. З кастрычніка 1939 года — дырэктар інстытута і загадчык першай клінікай Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў кансультантам па неўралогіі і нейрахірургіі 33-й арміі , перыядычна выязджаў на фронт[3]. З 1944 года — дырэктар Інстытута неўралогіі АМН СССР[3]. З 1947 па 1951 год — прэзідэнт Акадэміі навук БССР[3]. З 1951 года — у Маскве: загадчык кафедры нервовых захворванняў, з 1958 года — дырэктар клінікі нервовых захворванняў медінстытута імя І. М. Сечанава. Адначасова з 1954 года працаваў у лабараторыі па вывучэнні нервовых і гумаральных рэгуляцый, з 1959 г. — намеснік Генеральнага дырэктара Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Навуковая дзейнасцьПрацы па фізіялогіі і паталогіі органаў пачуццяў, дызэнцэфальнай паталогіі, электрафізіялогіі, траўматычных і інфекцыйных захворваннях нервовай сістэмы[3]. Вывучыў і апісаў газавую гангрэну мозгу[3], прапанаваў комплексныя метады тэрапіі агнястрэльных ран пазваночніка. Заклаў асновы нейрахірургіі ў Беларусі. Заснаваў нейрахірургічны цэнтр у Інстытуце неўралогіі, фізіятэрапіі і нейрахірургіі Наркамата аховы здароўя БССР[3]. Быў старшынёй Вучонага Медыцынскага Савета Міністэрства аховы здароўя СССР, членам ВАК , адказным рэдактарам і намеснікам галоўнага рэдактара Вялікай медыцынскай энцыклапедыі , з’яўляўся членам Уругвайскага навуковага таварыства імя прафесара Фултана. У 1947 годзе аднавіў дзейнасць Інстытута тэарэтычнай медыцыны АН БССР, фактычна стварыўшы новую навукова-даследчую ўстанову у складзе Аддзялення біялагічных, сельскагаспадарчых і медыцынскіх навук. Апублікаваў больш за 270 навуковых прац і 5 манаграфій. Асноўныя працы
УзнагародыОрдэн Леніна (1945), Ордэн Чырвонага Сцяга (1943), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1945, 1949), медалі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia