Ігнат Карповіч
Ігнат Карповіч (пол. Ignacy Karpowicz; нар. у 1976 у Беластоку) — польскі пісьменнік беларускага паходжання, празаік, перакладчык літаратуры, лаўрэат Пашпарту «Палітыкі» (2011) за раман Balladyny i romanse (Баладыны і рамансы) (2010). БіяграфіяПершыя гады жыцця правёў у вёсцы Случанка, потым разам з бацькамі пераехаў у Беласток. Скончыў I Агульнаадукацыйны ліцэй ім. Адама Міцкевіча ў Беластоку. Навучаўся на Mіжфакультэтных індывідуальных гуманітарных студыях Варшаўскага ўніверсітэта. Займаўся іспаністыкай і афрыканістыкай. Пісьменнік належыць да беларускай меншасці Польшчы. Яго дзядзька — знакаміты польскі мастак беларускага паходжання Лявон Тарасевіч[1]. У 2006 годзе выдавецтва Czarne выдала яго дэбютны раман Niehalo, за які Карповіча намінавалі на Пашпарт «Палітыкі». У 2007 з'явіўся яго другі раман Cud (Цуд). Раман Gesty (Жэсты) у 2009 стаў фіналістам літаратурнай узнагароды «Ніке». У кастрычніку 2010 коштам Літаратурнага выдавецтва быў выдадзены чарговы раман пад назвай Balladyny i romanse (Баладыны і рамансы), які быў фіналістам літаратурнай узнагароды «Ніке» 2011, а таксама прынёс свайму аўтару Пашпарт «Палітыкі» 2010. Раман Ości (Косці) быў фіналістам літаратурнай узнагароды «Ніке» 2014, а таксама атрымаў узнагароду чытацкіх сімпатый. Раман Sońka (Сонька) быў фіналістам літаратурнай узнагароды «Ніке» 2015. Твор перакладзены з польскай на беларускую Марыяй Мартысевіч і выпушчаны ў выдавецтве «Логвінаў» у 2018[2]. Ігнат Карповіч таксама перакладае мастацкую літаратуру з англійскай, іспанскай ды амхарскай моў. Творчасць
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia