Марыя Аляксандраўна Мартысевіч
Мары́я Мартысе́віч (нар. 28 сакавіка 1982, Мінск) — беларуская перакладчыца, паэтка, эсэістка, літаратуразнавец. БіяграфіяСкончыла ў 2004 годзе філалагічны факультэт БДУ, літаратурна-філасофскае аддзяленне Беларускага калегіюму. Стыпендыятка Homines Urbani (Stowarzyszenie Villa Decius, Кракаў) у 2007 годзе і International Writing Program (University of Iowa, Iowa City, USA) у 2010 годзе. ТворчасцьАртыкулы Марыі Мартысевіч на культурніцкую тэматыку, а таксама кніжныя рэцэнзіі друкаваліся ў часопісах «Студэнцкая думка», ARCHE, «Дзеяслоў», pARTisan, Timer, у газеце «Новы час». Творы Мартысевіч перакладзены на англійскую, літоўскую, нямецкую, рускую, славацкую, украінскую, шведскую мовы. Сярод значных перакладаў Мартысевіч з розных моў на беларускую: вершы ў рамане Маргарэт Этвуд «Пенелапіяда» («Дзеяслоў» № 36, 2008), зборнік вершаў Хінэмааны Бэйкер «Выкапні» (Тэрнопаль: Крок, 2015), чатыры апавяданні з кнігі Артура Конана Дойла «Нататкі Шэрлака Холмса» (Мн: Кнігазбор, 2015) — з англійскай; вершаваная п’еса Аляксандра Фрэдры «Дзявочыя зарокі» (у кнізе А. Фрэдра «Помста: камедыі». Мн: Логвінаў, 2013), раман Ігната Карповіча «Сонька» (Мн : Логвінаў, 2018) — з польскай; зборнік аповесцяў і апавяданняў Сяргея Лапцэвіча «Плошча Калумба» (Мн: Галіяфы, 2017) — з рускай; раман Любка Дэрэша «Культ» (ARCHE, № 4, 2008; ARCHE, № 6, 2008) — з украінскай; раман Антаніна Баяі «Зваўчэньне: раманэта пра ваўкоў, людзей і знакі» (Мн: Логвінаў, 2006), раман Яраслава Рудзіша «Неба пад Берлінам» (Мн: Логвінаў, 2008), аповесць Макса Шчура «Нататкі з творчага дому» (ARCHE, № 6, 2009), раман Багуміла Грабала «Я абслугоўваў англійскага караля» (Мн: Логвінаў, 2013) — з чэшскай. З 2017 года — рэдактарка кніжнай серыі «Амерыканка». Бібліяграфія
Узнагароды
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia