Інва Мула
Інва Мула (алб.: Inva Mula; нар. 27 чэрвеня 1963 г., Тырана, Албанія) — албанская оперная спявачка (лірычнае сапрана). Спяваць пачала ў хоры Парыжскай оперы, а затым як салістка. У 1987 годзе перамагла на конкурсе Cantante d'Albania ў Тыране, ў 1988 годзе на Міжнародным конкурсе імя Джорджэ Энеску ў Бухарэсце, а ў 1992 годзе яна перамагла на конкурсе Butterfly (Матылёк) у Барселоне. У 1993 годзе яна атрымала ўзнагароду на першым міжнародным конкурсе оперных спевакоў «Апералія» (Operalia) заснаваным Пласіда Дамінга ў Парыжы. У сувязі з гэтай падзеяй быў выпушчаны дыск канцэрта. У гэтым жа годзе яна прымала ўдзел у розных канцэртах з гэтым вядомым тэнарам у тэатры Опера Бастыліі ў Парыжы, на фестывалі Europalia Mexico ў Бруселі, пазней у Мюнхене і ў Осла. У 1996 годзе яна ўдзельнічала ў оперы Луіджы Керубіні «Медэя» (запісана для ТБ) у Камп'ене, Францыя. У 1998 годзе яна звярнулася да оперы Жоржа Бізэ «Перцкая прыгажуня» (выпушчаны дыск, запіс для ТБ, у Японіі выпушчаны DVD). У 1997 годзе яна прыняла ўдзел у фільме «Пяты элемент», дзе яна агучыла ролю спявачкі Панны Плавалагуны). Пасля гэтага запісала оперу Пучыні «Ластаўка» з Анжэлай Георгіу для EMI. Для сцэнічнай пастаноўкі 2005 яна пераняла ад Анжэлы Георгіу галоўную ролю Магды ў пастаноўках у Тулузе і Парыжы. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia