Ісідор Севільскі
Ісідор Севільскі (лац.: Isidorus Hispalensis, ісп.: San Isidoro de Sevilla; каля. 560, Новы Карфаген, Візантыйская Іспанія — 4 красавіка 636, Севілья, Каралеўства вестготаў) — архібіскуп Севільі ў вестготскай Іспаніі, апошні лацінскі бацька Царквы і заснавальнік сярэднявечнага энцыклапедызма. Кампілятар масарабскага богаслужбовага абраду. У 1598 годзе быў кананізаваны Рымскай каталіцкай царквой. Ісідор Севільскі шматлікімі каталікамі лічыцца заступнікам Інтэрнэту. У той жа час афіцыйны Ватыкан не лічыць каго-небудзь з святых заступнікам Інтэрнэту. БіяграфіяІсідор Севільскі нарадзіўся каля 560 года ў Новым Карфагене (цяпер іспанскім горадзе Картахена) у знатнай набожнай сям’і хрысціян Северыяна і Тэадоры. Яго бацька — Северыян — знаходзіўся на дзяржаўнай службе, а ў пазнейшых творах Ісідора называўся прэфектам Карфагенскай правінцыі. Маці называлася Тэадорай (або Туртурай), па некаторых звестках, яна была дачкой гоцкага караля, але магчыма, таксама была з іспана-рымлян; зрэшты, ніякай пэўнасці — уключаючы правільнае імя — у гэтым пытанні няма. Аб рэлігійнай прыналежнасці бацькоў Ісідара звестак таксама не існуе, хутчэй за ўсё, яны вызнавалі артадоксію, хоць ёсць здагадка, што маці магла быць прыхільніцай арыянства. У яго было два браты, Леандр і Фульгенцый, і сястра Фларэнціна. Усе яны пазней былі прылічаны да святых. Рана пазбавіўся бацькоў, бацькоўскія функцыі выконваў яго старэйшы брат Леандр (біскуп), услед за старэйшым братам стаў духоўнікам вестгоцкага караля Рэкарэда і атрымаў поспех у звароце яго з арыянскай ерасі. Старшынстваваў на чацвёртым Таледскім саборы, які зацвердзіў адзінства дзяржавы і царквы, а таксама санкцыянаваў палітыку верацерпнасці да яўрэяў. ПамяцьФармальная кананізацыя Св. Ісідора адбылася ў 1598 годзе, кананізаваў яго папа Клімент VIII. У 1722 годзе папа Інакенцій XIII абвясціў Св. Ісідора доктарам Касцёла. У каталіцкім Касцёле яго літургічна ўзгадваюць 4 красавіка, але ўрачыстасці ў Гішапніі адбываюцца 26 красавіка. У іканаграфіі Св. Ісідор прадстаўляецца як стары біскуп, ля ног якога знаходзіцца кніга. У іканаграфіі яго таксама можна ўбачыць з пяром у руцэ і таксама з кнігай Codex etimologiarum, з вулеем ці пчоламі (што сімвалізуе яго мудрасць), з біскупскім посахам, німбам вакол галавы, крыжам і едучым на кані. Заступнік ІнтэрнэтуЯго лічаць першым энцыклапедыстам, які аказаў значны ўплыў на гісторыю Сярэднявечча. Таму ў шматлікіх краінах свету свята Сеткі адзначаецца 4 красавіка — у дзень смерці Святога Ісідора Севільскага. У 1998 годзе Дзень Інтэрнэту быў санкцыянаваны Папам Янам Паўлам II. Аднак святы заступнік Інтэрнэту яшчэ не зацверджаны афіцыйна. ТворыНайвялікшая праца Ісідора «Этымалогія» з’яўляецца энцыклапедыяй тагачасных ведаў, узятых пераважна з антычнасці. У 20 раздзелах сваёй кнігі Ісідор выклаў звесткі па граматыцы, рыторыцы, матэматыцы, медыцыне, гісторыі, праве, касмалогіі, тэалогіі, аграноміі, заалогіі і іншых абласцей ведаў. Кніга карысталася незвычайнай папулярнасцю ў сярэднія вякі: да нашага часу захаваліся больш за тысячу яе рукапісных асобнікаў. Акрамя таго, Ісідор Севільскі з’яўляецца аўтарам шматлікіх прац па прыродазнаўстве, граматыцы, тэалогіі, гісторыі. Для гісторыі царквы надзвычай важная яго «кніга канонаў», у якой сабраны пастановы сабораў, якія праходзілі ва ўсім хрысціянскім свеце ў антычнасці і з пачаткам Сярэднявечча. Ён напісаў дзве хронікі, у якіх коратка выклаў гісторыю ад стварэння свету. Самымі каштоўнымі з яго гістарычных твораў з’яўляюцца «Гісторыя готаў, вандалаў, і свеваў». Этымалогія![]() Этымалогія (лац.: Etymologiarum) або Пачаткі (лац.: Origines) — галоўная энцыклапедычная праца Ісідора. Складаецца з 20 тамоў.
Іншыя працы![]()
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia