Ансельм Кентэрберыйскі
Ансе́льм Кентэрберы́йскі (лац.: Anselmus Cantuariensis; у Італіі вядомы як Ансельм з Аосты, італ.: Anselmo d'Aosta, фр.: Anselme d'Aoste, Anselme du Bec, Anselme de Cantorbéry; 1033, Аоста, Італія — 21 красавіка 1109, Кентэрберы, Англія) — каталіцкі багаслоў, сярэдневяковы філосаф, архібіскуп Кентэрберыйскі (з 1093). Прадстаўнік рэалізму і адзін з заснавальнікаў схаластыкі. Паказаў магчымасць доказу быцця Бога з дапамогай анталагічнага доказу, ім жа ўпершыню і сфармуляванага ў трактаце «Proslogion» (1077—1078). Нарадзіўся ў горадзе Аоста, выкладаў у школах Нармандыі, большую частку жыцця правёў у Англіі. Бачыў у веры перадумову рацыянальных ведаў: «веру, каб разумець», быў праціўнікам наміналізму. Вывеў анталагічны доказ быцця Бога з самога паняцця Бога. У барацьбе паміж свецкай уладай і папствам за інвестытуру абараняў ідэі Грыгорыя VII аб вяршэнстве пап над свецкімі ўладарамі, за што яго двойчы выганялі з Англіі ў 1087—1100 і 1103—1106 гадах. Кананізаваны Каталіцкай царквой у 1494. Згадваецца Дантэ Аліг’еры ў раздзеле «Рай» у «Боскай камедыі». Доказы быцця БогаАнсельм лічыў веру асновай рацыянальных ведаў. Вывеў быццё Бога з самога паняцця Бога (анталагічны доказ быцця Бога).
Бог пераўзыходзіць па велічыні ўсё магчымае. Значыць, ён існуе па-за намі і па-за гэтым светам (Бог ёсць, таму што Ён ёсць — гэта значыць, Бог пры нараджэнні чалавека ўкладвае ў яго розум ідэю пра Сябе). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia