НТБ-Беларусь
«НТБ-Беларусь» (руск.: НТВ Беларусь) — беларускі тэлеканал. Ліцэнзаваная версія канала НТБ. Эфірнае вяшчанне ажыццяўляецца з 4 ліпеня 2006 года. Вяшчальнік — Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь. З красавіка 2009 года — адзіная версія канала НТБ, даступная ў кабельных сетках Беларусі (раней паралельна трансляваўся «НТВ Мир»). Час вяшчання: 6:00 — 0:30. ГісторыяУ 90-гадах тэлеканал НТБ сам аплочваў сваё вяшчанне ў Беларусі. Ён вяшчаў у поўным аб’ёме, без мясцовай рэкламы і ўласных уставак, перапынкаў у вяшчанні. Аднак ў 2001 годзе Белтэлерадыёкампанія пачынае ўстаўку сваёй рэкламы ў эфір[1]. Перагаворы ні да чаго не прыводзяць, і НТБ перастае аплочваць вяшчанне. Уласна, вяшчанне пачынае ўразацца, вясцісь са шматлікімі перапынкамі. З эфіру маглі знікаць некаторыя баявікі і эратычныя фільмы, якія паказвалі на расійскім канале, у сувязі з чым канал у Беларусі мог або адключаецца раней па часе[2], або забіваць гэтыя эфірныя прамежкі перадачамі іншага зместу[3]. Нават нягледзячы на тое, што ў 2004 годзе НТБ перайшоў на кругласутачнае вяшчанне, Белтэлерадыёкампанія, як і раней, адключала яго на нач. Пасля захопу НТБ у 2001 годзе мінская версія тэлеканала пачынае губляць папулярнасць. 4 ліпеня 2006 года на беларускіх частотах НТБ Белтэлерадыёкампанія запусціла вяшчанне беларускай версіі тэлеканала НТБ пад назвай «НТБ-Беларусь»[4]. Так як некаторыя праграмы выразаліся з эфіру, то гледачы глядзелі міжнародную версію (руск.: НТВ Мир). У 2009 годзе канал пачынае ўстаўляць у сетку вяшчання свае праекты, сярод якіх — «Урачэбныя таямніцы» і «Астрапрагноз», якія транслююцца па сённяшні дзень. 11 лютага 2019 года тэлеканал пачаў вяшчанне ў фармаце HD[5]. Праграмная палітыкаПраграмны пакет канала фарміруецца паводле прававых дамоўленасцей з расійскім бокам. «НТБ-Беларусь» транслюе шматлікія арыгінальныя перадачы НТБ. Выключэнне галоўным чынам складае змест, распаўсюд якога абмежаваны тэрыторыяй Расіі. Як правіла, гэта перадачы чужой вытворчасці — «Свая гульня», «Quattroruote», фільмы і серыялы, футбольныя матчы, а таксама тэлеперадачы, якія ўтрымоўваюць крытыку ў адрас Аляксандра Лукашэнкі. Неліцэнзаваны кантэнт замяшчаецца іншымі перадачамі ці фільмамі. Штодзень выходзяць некалькі выпускаў навін: «Сёння», «Сёння. Галоўнае»[6]. Валодаючы добрымі суадносінамі рэйтынгу і коштам рэкламнага часу — адзін з самых запатрабаваных рэкламадаўцамі тэлеканалаў. На «НТБ-Беларусь» больш рэкламы, чым на НТБ, і з-за гэтага напрыклад, «Сёння ў 23:15» транслюецца ў 23:30[6]. Вяшчанне«НТБ-Беларусь» ажыццяўляе вяшчанне ў лічбавым стандарце DVB-T. Пры гэтым сігнал распаўсюджваецца праз эфірнае (аналагавыя і лічбавыя перадатчыкі) і кабельнае тэлебачанне. На 1 жніўня 2010 года тэхнічны ахоп аналагавага эфірнага вяшчання складае 64,2 %, лічбавага — 72,42 % насельніцтва Беларусі. Таксама канал прысутнічае ў асноўным пакеце ўсіх кабельных аператараў рэспублікі. Канал вяшчае толькі на тэрыторыі Беларусі. З 4 ліпеня 2006 па 15 мая 2015 года канал трансляваўся ў аналагавым фармаце. Праграмы ад НТБ
Уласная вытворчасць
ЛагатыпТэлеканал змяніў 1 лагатып. Цяперашні — 2-гі па ліку.
ЦэнзураТэлеканал шмат разоў падвяргаўся крытыцы з-за таго, што з праграмы «Сёння» неаднаразова выразаліся сюжэты пра Беларусь, у прыватнасці, з крытыкай Аляксандра Лукашэнкі[8].
Зрэшты, і пасля забароны праграмы да паказу жарты пра Лукашэнку не спыняліся. Частка выпуску ад 13 мая 2017 года была прысвечана гуманітарнай дапамозе жыхарам Украіны ад Беларусі. НТБ заўважыла ў спісе туалетную паперу[10]. У далейшым жарты пра прэзідэнта Беларусі прысутнічалі практычна ў кожным выпуску праграмы.
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia