Тэнгіз Шукрыевіч Думбадзэ
Тэнгіз Шукрыевіч Думбадзэ (нар. 7 ліпеня 1964, п. Энергетыкаў Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі і грузінскі тэлежурналіст, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання. БіяграфіяСкончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў настаўнікам гісторыі ў Негарэльскай сярэдняй школе, рэдактарам часопіса «Марак Грузіі» ў Аджарскім упраўленні рыбалоўнага флоту. Быў адным з заснавальнікаў Дзяржтэлерадыёдэпартамента Аджарыі (Грузія). Прайшоў шлях ад карэспандэнта да галоўнага рэдактара. Узначальваў тэлеканал Аджарыі, на якім быў аўтарам і вядучым шматлікіх тэлепраграм. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання. УзнагародыНеаднаразова прызнаваўся найлепшым рэпарцёрам, вядучым і аўтарам у намінацыі «Найлепшая грамадска-палітычная праграма» Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня»[1]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia