Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 2008
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2008 (англ.: UK Championship 2008, таксама вядомы як Maplin UK Championship 2008 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 13 па 21 снежня 2008 года ў міжнародным цэнтры Тэлфарда, у Тэлфардзе, Англія. Турнір стаў 32-м розыгрышам чэмпіянату Вялікабрытаніі, які штогод праходзіць з 1977 году. Прызавы фонд турніру склаў £625,000, з якіх £100,000 атрымаў пераможца. Пераможцам турніру стаў Шон Мёрфі, які перайграў на сваім шляху да тытула Мартына Гоўлда (9:7), Марка Алена з Паўночнай Ірландыі (9:5), Стывена Лі ў чвэрцьфінале (9:3), шатландца Стывена Магуайра ў паўфінальным матчы (9:4) і Марку Фу з Ганконга ў напружаным фінальным паядынку (10:9). Такім чынам, 26-гадовы англічанін выйграў свой пяты прафесійны і трэці рэйтынгавы тытул, а таксама другое прафесійнае спаборніцтва ў 2008 годзе (пасля нярэйтынгавага кубку Мальты). Апроч таго, Мёрфі стаў дзясятым снукерыстам у гісторыі, якія выйгравалі чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету (2005) — два з трох спаборніцтваў трайной снукернай кароны. ТурнірЧэмпіянат Вялікабрытаніі 2008 года стаў 32-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1977 годзе і з 1984 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з Мастэрс і чэмпіянатам свету), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным рэйтынгавым турнірам пасля чэмпіянату свету. З самога заснавання чэмпіянат Вялікабрытаніі праходзіў у такіх гарадах Англіі, як Блэкпул (1977), Прэстан (1978—1997), Борнмут (1998—2000) і Ёрк (2001—2006). З 2007 года першынства стала праходзіць у Тэлфардзе ў Міжнародным цэнтры Тэлфарда Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2008 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся пятым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2008/2009. Рэйтынгавыя ачкіЧэмпіянат Вялікабрытаніі 2008 меў найвялікшае размеркаванне рэйтынгавых ачкоў сярод усіх спаборніцтваў пасля чэмпіянату свету. Пераможца турніру атрымаў 7500 ачкоў (пераможца чэмпіянату свету атрымліваў 10000 балаў).
Асноўная сеткаФінал
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia