Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2011
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2011 (англ.: China Open 2011, таксама вядомы як Bank of Beijing China Open 2011 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 28 сакавіка па 3 красавіка 2011 года ў спартыўнай зале Пекінскага універсітэта, у Пекіне, Кітай. Турнір стаў 12-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £325,000, з якіх £60,000 атрымаў пераможца. Пераможцам турніру стаў Джад Трамп, які перайграў на сваім шляху да тытула Бэна Вуластана ў кваліфікацыі (5:1), Марку Фу (5:3), Марка Дэвіса (5:2), Пітэра Эбдана ў чвэрцьфінале (5:1), пераможцу Гранд-фіналу PTC Шона Мёрфі ў паўфінальным матчы (6:1) і Марка Сэлбі ў напружаным фінальным паядынку з лікам 10:8. Такім чынам, 21-гадовы англічанін, які займаў месца па-за межамі топ-16 сусветнага рэйтынгу, выйграў свой чацвёрты прафесійны і першы рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама другі турнір у сезоне (пасля перамогі на Пол Хантэр Класік) і стаў самым маладым пераможцам рэйтынгавага спаборніцтва з 2006 года (калі Дзін Цзюньхуэй перамог на Трафеі Паўночнай Ірландыі ва ўзросце 19 гадоў). Турнір![]() Адкрыты чэмпіянат Кітая 2011 стаў 12-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, а з 2006 года — у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайцзянь. Адкрыты чэмпіянат Кітая 2011 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся сёмым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2010/2011. Прызавыя грошыПрызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £25,000 і склаў £325,000. Прызавыя пераможцы павысіліся на £5,000, склаўшы £60,000.
Рэйтынгавыя ачкіАдкрыты чэмпіянат Кітая 2011 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на другім турніры ў Кітаі, Шанхай Мастэрc, а таксама World Open. Пераможца турніру атрымаў 7000 рэйтынгавых ачкоў. Больш каштоўнымі турнірамі (у плане рэйтынгу) былі толькі чэмпіянат Вялікабрытаніі (пераможца атрымаў 8000 ачкоў) і чэмпіянат свету (пераможца атрымаў 10000 балаў).
Уайлдкард раўндВосем кітайскіх аматараў атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Цаа Юйпэн, Мэй Сівэнь, Жоўцзы Маймайці, Цянь Пэнфэй, Цзінь Лун, Лі Хан, Лі Янь і Юй Дэлу. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць васьмярых гульцоў з ніжэйшымі нумарамі пасеву, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Курта Мэфліна, Маркуса Кэмбэла, Роберта Мілкінса, Джымі Уайта, Найджэла Бонда, Кена Доэрці, Джо Пэры і Джэрарда Грына.
Асноўная сеткаФінал
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia