Адміністрацыйны падзел НідэрландаўНідэрланды дзеляцца на 12 правінцый (апошняя правінцыя Флеваланд створаная ў 1986 годзе на асушаных тэрыторыях), правінцыі дзеляцца на гарадскія і сельскія абшчыны. Правінцыі маюць выбарны орган самакіравання — Правінцыйныя Штаты, абіраныя на чатыры года. На чале Правінцыйных Штатаў стаіць каралеўскі камісар. Жыхары абшчын абіраюць на чатыры года Савет. Яго выканаўчы орган — калегія бургамістра і муніцыпальных дараднікаў, узначаленая бургамістрам, які прызначаецца каралевай.
Заўвага: Даныя аб насельніцтве на 1970 год узятыя з Вялікай савецкай энцыклапедыі, на 1 студзеня 2007 года — з сайта Цэнтральнага Бюро Статыстыкі Нідэрландаў [1]. Гісторыя![]() Цяперашнія правінцыі паўсталі на аснове былых — часта аднайменных графстваў і герцагстваў. У XVI стагоддзі ўтварылася нідэрландская Рэспубліка сямі аб'яднаных правінцый. У эпоху Батаўскай рэспублікі (1795—1806) правінцыі былі ператвораныя ў дэпартаменты па французскім рэвалюцыйным узоры. У 1813 г., пасля паражэння Францыі, было адноўлены падзел Нідэрландаў на правінцыі. Правінцыя Флеваланд — самая новая ў краіне, яна была створаная ў 1986 годзе на асушаных тэрыторыях, дзе раней было мора. |
Portal di Ensiklopedia Dunia