Адольф фон Гільдэбранд
Адольф фон Гільдэбранд (Хільдэбранд) (6 кастрычніка 1847, Марбург — 18 студзеня 1921, Мюнхен) — нямецкі скульптар, архітэктар, жывапісец, малявальшчык і тэарэтык мастацтва. Біяграфія![]() Нарадзіўся ў Марбургу. Вучыўся ў Мастацкай школе ў Нюрнбергу (1864-66), а затым у Мюнхене (1866-67). Выкладаў ва ўніверсітэтах Вроцлава (Брэслау), Ены і Марбурга. ![]() Паездка ў Італію і знаёмства з творамі класічнай скульптуры аказала на яго вялікі ўплыў. На аснове італьянскіх майстроў выпрацаваў сваю індывідуальную манеру. Працаваў у многіх гарадах Еўропы, у тым ліку ў Берліне, Мюнхене, Вене, Парыжы. Спрабаваў сябе ў розных відах мастацтва. Пасля 1873 жыў у Фларэнцыі, у былым кляштары Сан-Франчэска-дзі-Паола . У 1889 годзе пачаў работы па стварэнні ў Мюнхене Вітэльсбахскага фантана, разбуранага падчас бамбардзіровак Другой сусветнай вайны. У 1891 скульптар быў узнагароджаны прускім ордэнам Pour le Mérite. У 1904 каралём Баварыі А.Гільдебранд быў узведзены ў рыцарскую годнасць. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia