Азанія (Самалі)
Азанія — самаабвешчанае аўтаномнае дзяржаўнае ўтварэнне ў Самалі, абвешчанае ў межах рэгіёну Джубаленд, якое існавала з 2011 па 2013 гады. Фармальна абвешчана, як аўтаномны рэгіён (штат) у складзе федэратыўнай Самалі[1], па тыпу Пунтленда. Азанія знікла з-пад увагі 15 мая 2013 года пасля таго, як дэлегаты сфармавалі новы ўрад Джубаленда з лідэрам руху Раскамбоні Ахмедам Махамедам Ісламам Мадобе ў якасці прэзідэнта. ПерадумовыГалоўным ініцыятарам стварэння Азаніі лічылася Кенія, бо ёй было выгадна існаванне дзяржавы-буфернай зоны на мяжы з суседнім Самалі, якое знаходзілася ў стане грамадзянскай вайны з 1991 года і распалася на зоны ўплыву кланаў. Абвяшчэнне![]() Аўтаномія дзяржавы была абвешчаная на праведзенай цырымоніі ў сталіцы Кеніі Найробі 3 красавіка 2011 года[2][3]. Прэзідэнтам стаў Махамед Абдзі Гандзі (англ.), былы міністр абароны Самалі[4]. Галоўнай задачай, названай кіраўніком новага дзяржаўнага фармавання стаў намер выбіць сілы тэрарыстычнай групоўкі «Джамаат Аш-Шабааб», па некаторых звестках звязанай з «Аль-Каідай», з тэрыторыі Азаніі[5][6]. На 7 красавіка 2011 года пад кантролем Азаніі знаходзілася толькі невялікая тэрыторыя вакол Даблей. Аднак, дэ-факта Азанія не кантралявала сваю абвешчаную. СцягСцяг Азаніі ідэнтычны былому сцягу Расіі (з 1991 па 1993).[7][8][9] Міжнародная рэакцыяУрад суседняй Кеніі выказаў надзею, што Азанія зможа абараніць краіну ад пануючай у Самалі анархіі (стаўшы буфернай дзяржавай). Пераходны ўрад краіны, які спрабуе аб’яднаць Самалі, асудзіў абвяшчэнне незалежнасці Азаніі. Улады іншага суседа Самалі, Эфіопіі, выступілі супраць стварэння дзяржавы, бо, на іх думку, гэта можа прывесці да ўзмацнення сепаратысцкіх настрояў у эфіёпскай рэгіёне Агадэн [10]. Гісторыя29 чэрвеня 2011 Махамед Абдзі Каліл, кіраўнік адміністрацыі Пераходнага Федэральнага Урада Самалі ў рэгіёне Гедо абвінаваціў урад Азаніі ў тым, што яно мае сувязі з байцамі «Аль-Шабаб» і, больш за тое, сумесна змагаюцца супраць ПФП [11]. Крыніцы
Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia