Бечы
Бе́чы[1] (трансліт.: Biečy, руск.: Бечи) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Азяранскага сельсавета. На поўдні нацыянальны парк «Прыпяцкі». ГеаграфіяРазмяшчэннеЗа 36 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 269 км ад Гомеля. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Тураў — Лельчыцы. Планіроўка складаецца з 2 просталінейных, шчыльна размешчаных вуліц, блізкіх да шыротнай арыентацыі. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. ГісторыяВыяўленае археолагамі гарадзішча ранняга жалезнага стагоддзя (у 1 км на поўдзень ад вёскі) сведчыць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVIII стагоддзя як паселішча ў Мазырскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1811 годзе валоданне казны. У 1834 годзе ў Тураўскім казённым маёнтку. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Дзень ураджая», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені 1943 года нямецкія акупанты спалілі 76 двароў і забілі 27 жыхароў. Падчас наступу савецкіх войскаў мясцовы жыхар А. А. Ярмоленка правёў па малапрыкметных сцяжынках праз цяжкапраходныя балоты батальён савецкіх салдат у тыл суперніка, чым дапамог разграміць варожы гарнізон у вёсцы. За адвагу ў баю, знаходлівасць і дапамогу Чырвонай Арміі А. А. Ярмоленка быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Вызвалена 21 сакавіка 1944 года. 25 жыхароў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгасу «Савецкая Беларусь» (цэнтр — вёска Азяраны). Дзейнічае бібліятэка. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia