Алана Гебрэмарыям
Алана Тадэгэ Гебрэмарыям (нар. 7 сакавіка 1997, Мінск) — беларуская грамадская актывістка. БіяграфіяНарадзілася 7 сакавіка 1997 года ў Мінску. З адзнакай скончыла фізіка-матэматычны клас гімназіі № 61 г. Мінска. Скончыла БДМУ па спецыяльнасці «Стаматалогія», падчас навучання займалася навуковай дзейнасцю. З 2018 года займаецца грамадскай дзейнасцю, кіравала Задзіночаннем беларускіх студэнтаў, каардынавала праекты. Менеджарка па працы з партнёрамі праекта UNI, ментарка на адукацыйнай праграме «Акадэмія студэнцкага лідарства»[1]. Актывістка «Моладзевага блока»[2]. Вылучалася кандыдатам у дэпутаты на парламенцкіх выбарах 2019 года па Грушаўскай акрузе № 98 (Мінск) ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады і Моладзевага блоку[1][3]. Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткіх разгону пратэстаў і катаванняў затрыманых увайшла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады па стабілізацыі сітуацыі ў краіне і забеспячэнні трансферу ўлады. У кастрычніку Святлана Ціханоўская прызначыла Алану Гебрэмарыям сваёй прадстаўніцай па справах моладзі і студэнтаў[2]. 12 лістапада 2020 года ў кватэрах Аланы Гебрэмарыям і шэрагу іншых актывістаў Задзіночання беларускіх студэнтаў адбыліся ператрусы, іх затрымалі і завезлі ў КДБ Беларусі[4]. Знаходзілася ў СІЗА КДБ па крымінальнай справе аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (частка 1 артыкула 342 КК Беларусі)[5]. Сумеснай заявай пятнаццаці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, 18 лістапада 2020 года была прызнана палітычнай зняволенай[6]. 7 снежня 2020 года шэфства над палітвязнем узяла Катарына Барлі , дэпутатка Еўрапейскага парламента[7][8]. 16 сакавіка 2021 года Следчым камітэтам Алане Гебрэмарыям і іншым фігурантам справы студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ былі прад’яўлены першыя абвінавачванні[9]. 16 ліпеня 2021 года суд Савецкага раёна Мінска разам з іншымі фігурантамі справы асудзіў яе на 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі[10]. Знаходзілася ў жаночай калоніі Гомеля. Вызвалілася 30 лістапада 2022 года і ўцякла з Беларусі. Прыняла ўдзел у выбарах у Каардынацыйную Раду Беларусі трэцяга склікання. Алана Гебрэмарыям вылучалася ад выбарчага спісу Моладзевы наступ[11]. УзнагародыУзнагароджана «Freedom Award» ад IFLRY (лістапад 2021)[12]. Узнагароджана медалём Няскораных (Ларысы Геніюш) (3 жніўня 2024)[13]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia