Медаль Няскораных (Ларысы Геніюш)

Медаль Няскораных (Ларысы Геніюш)
Выява ордэнскай планкі
Дэвіз Жыць для Беларусі
Краіна Беларусь Беларусь
Тып медаль
Каму ўручаецца беларускім і замежным грамадзянам
Кім уручаецца Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі
Падставы ўзнагароджання актыўная дзейнасць, якая спрыяла абароне і ўмацаванню ў Беларусі ідэалаў дэмакратыі і правоў чалавека, развіццю беларускай грамадзянскай супольнасці, праяўленне асабістай адвагі, стойкасці і ахвярнасці ў дзейнасці на карысць прасоўвання ідэалаў дэмакратыі і правоў чалавека
Дата заснавання 30 ліпеня 2024
Статус уручаецца

Медаль Няскораных (Ларысы Геніюш) — узнагарода Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі. Заснаваны пастановай кіраўніцы Кабінета Святланы Ціханоўскай ад 30 ліпеня 2024 года[1].

Статут

У адпаведнасці са Статутам узнагароды, які набыў моц 31 ліпеня 2024 года, медаль можа ўручацца беларускім і замежным грамадзянам, якія[1] сваёй актыўнай дзейнасцю спрыялі абароне і ўмацаванню ў Беларусі ідэалаў дэмакратыі і правоў чалавека, развіццю беларускай грамадзянскай супольнасці або праявілі асабістую адвагу, стойкасць і ахвярнасць у дзейнасці на карысць прасоўвання ідэалаў дэмакратыі і правоў чалавека.

Медаль можа надавацца адной асобе адзін раз. Узнагароджанне медалём можа адбывацца пасмяротна[1].

Апісанне

Медаль уяўляе сабой круглы медальён залацістага колеру, у цэнтры якога — партрэт Ларысы Геніюш, скіраваны ўлева, за якім унізе стужка, падзеленая на тры роўныя палосы, якія сімвалізуюць колеры беларускага нацыянальнага сцяга. Унізе партрэта па краі медаля — подпіс «Ларыса Геніюш». Поле медальёна рэльефна падзеленае наўскос на дзве часткі, правая з якіх — цямнейшая[1].

У аснове сюжэту медаля — вобраз Ларысы Геніюш, няскоранай палітзняволенай у СССР, профіль якой выступае з цемры ў святло; яна аптымістычна глядзіць у будучыню, сцвярджаючы перамогу свабоды і дэмакратыі ў Беларусі[1].

На адваротным баку медальёна ў цэнтры ў промнях сонца размешчаны надпіс: «ЖЫЦЬ ДЛЯ БЕЛАРУСІ», над ім — ляціць птушка. Надпіс на рэверсе — гэта фрагмент верша Геніюш, які сімвалізуе непахіснасць і вернасць паэткі нацыянальным і дэмакратычным ідэалам, фактычна яе запавет наступным пакаленням беларусаў[1].

Птушка — сімвал свабоды, надзеі на вызваленне і перамогі над прыгнятальнікамі. Маленькая птушачка згадваецца ва ўспамінах Ларысы Геніюш у перыяд яе знаходжання ў турэмнай камеры, а ізаграфія птушачкі ўзятая з яе ліста[1].

Спіс узнагароджаных

3 жніўня 2024[2]
24 лютага 2025
21 сакавіка 2025

Крыніцы

  1. а б в г д е ё Прадстаўніцтва па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве. Telegram. Праверана 2 студзеня 2025.
  2. АПК узнагародзіў Медалём Няскораных 13 чалавек . Наша Ніва (4 жніўня 2024). Праверана 2 студзеня 2025.
  3. S.A, Telewizja Polska. Паліну Шарэнду-Панасюк узнагародзілі медалём «Няскораных» Ларысы Геніюш . belsat.eu. Праверана 24 сакавіка 2025.
  4. Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі. Telegram. Праверана 24 сакавіка 2025.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya