Моладзевы блок
Мóладзевы блок — беларускі грамадскі рух[1], які ўзнік як аб’яднанне грамадскіх актывістаў ды блогераў падчас парламенцкіх выбараў у Беларусі ў 2019 годзе[2]. Далейшую дзейнасць блоку характарызуюць як грамадскі актывізм ды акцыянізм, а сам блок называюць пляцоўкай для студэнцкага грамадскага і палітычнага змагання[1]. УзнікненнеЗаснаванне Моладзевага блоку адбылося на пачатку восені 2019 года, калі актывісты Задзіночання беларускіх студэнтаў, ініцыятываў «Вучоба найважней», Legalize Belarus, а таксама блогеры аб’ядналіся, каб удзельнічаць у маючых адбыцца парламенцкіх выбарах. Актывістамі было вылучана 8 кандыдатаў у дэпутаты[2]. Сярод кандыдатаў былі:
Сваю першую прэс-канферэнцыю і прэзентацыю законапраектаў блока актывісты правялі ў ба́ры[2]. ПраграмаАктывісты Моладзевага блоку вырашылі сканцэнтравацца на канкрэтных праблемах моладзі, распрацаваўшы гатовыя законапраекты і планы для іх вырашэння[2]. Сярод іх:
Дзейнасць падчас Выбараў 2019Сваю парламенцкую кампанію актывісты пачалі з тэматычнага пікета пад інтэрнатамі ў Студэнцкай вёсцы на Пятроўшчыне, які адбыўся 4 кастрычніка[4]. Падчас пікета актывісты збіралі подпісы за сваё вылучэнне, ладзілі імправізаваныя танцы і выступлення кандыдатаў. Так Алана Гебрэмарыям, кандыдатка па 98-й Грушаўскай акрузе, казала, што «Мы хочам казаць пра праблемы і спрабаваць дастукацца. Не праходзьце міма, толькі разам мы зробім Беларусь лепш!»[4]. 2 лістапада актывісты правялі «Канапляныя Дзяды», прымеркаваныя да старажытнага беларускага народнага свята, якое праводзіцца ў гонар памерлых продкаў. Падчас акцыі некалькі дзесяткаў маладых людзей пад жалобную музыку неслі пустыя рамкі з чорнымі стужкамі і плакаты з надпісамі: «Мы не памятаем», «Палілі дзяды — ня ведалі бяды», «Мы не смуткуем» і гэтак далей[5][6]. Актывісты адзначалі, што акцыя іранічная і накіраваная на тое, каб прадэманстраваць абсурднасць беларускай праваахоўнай сістэмы[6]:
![]() 6 лістапада прайшло шэраг пікетаў каля галоўнага будынку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту. У канцы пікетавання да актывістаў падышоў міліцыянер і перапісаў прозьвішчы кандыдатаў у дэпутаты. Прычыну цікаўнасці ён патлумачыў тым, што паступіў сігнал, што нехта парушае парадак[7]. 15 лістапада Моладзевы блок правёў шэраг пікетаў каля Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэту, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэту і Міністэрства адукацыі Беларусі. Актывісты выступалі супраць прымусаў студэнцтва да датэрміновага галасавання, а таксама за акадэмічныя правы і свабоды[8][9]. Каля будынка Міністэрства адукацыі актывісты звярталіся напрамую да міністра адукацыі Ігара Карпенкі: «абараняць правы студэнтаў, а не парушаць іх», а таксама вызывалі яго на дыван[8][10]. ![]() У апошні дзень агітацыі, 16 лістапада, Моладзевы блок зрабіў анонс і правёў рэйв-мітынг у гістарычным цэнтры Мінска[11]. Мітынг праходзіў у фармаце манстрацыі, з выкарыстаннем абсурдных і забаўляльных плакатаў і лозунгаў. Актывісты скандавалі «Ганьба парламенту», заклікалі прыходзіць на выбары ў асноўны дзень галасавання і галасаваць за кандыдатаў Моладзевага блоку. Мітынг сабраў каля 100 чалавек, што зрабіла яго найбольшым перадвыбарным мерапрыемствам парламентскай кампаніі[12]. У дзень выбараў, 17 лістапада, незалежнымі назіральнікамі і назіральнікамі ад каманды Моладзевага блоку былі зафіксаваны шматлікія парушэнні. За патрабаванне пераліку галасоў на 286 участку 99-й акругі нарад міліцыі затрымаў актывіста Моладзевага блоку Пятра Маркелава, якому пасля прысудзілі 14 содняў арышту на Акрэсціна. Наконт патрабавання пераліку галасоў выказалася старшыня цэнтральнай выбарачай камісіі Лідзія Ярмошына: «Гэтага і акруговая камісія не можа рабіць. Трэба звяртацца ў гарадскую выбарчую камісію і прыводзіць доказы»[13][14]. Паводле афіцыйных вынікаў ніводны кандыдат Моладзевага блоку не прайшоў у Палату прадстаўнікоў. Таксама ў Палату прадстаўнікоў не прайшоў ніводны кандыдат ад апазіцыі[15]. Міжнародныя назіральнікі Парламенцкай асамблеі АБСЕ і БДІПЧ АБСЕ па выніках назірання прыйшлі да высновы, што выбары ў Палату прадстаўнікоў Беларусі не адпавядалі важным міжнародным дэмакратычным стандартам, у тым ліку спасылаючыся на выпадкі ціску на каманду Моладзевага блоку[16]. Дзейнасць у 2019—2020 гадах![]() ![]() Нягледзячы на афіцыйныя вынікі выбараў, Моладзевы блок працягнуў сваю дзейнасць[17]. Адразу пасля выбараў Аляксей Лазараў, які пайшоў на выбары дзеля адмены новай рэдакцыі закона аб адтрэміноўках у войска, быў прызваны на тэрміновую службу на 6 месяцаў. Адтуль ён пачаў весці свой twitter праз SMS, дзе распавядаў пра асаблівасці ўмоў службы ў беларускім войску[18][19]. Моладзевы блок прыняў актыўны ўдзел у снежаньскіх пратэстах супраць глыбокай інтэграцыі Беларусі з Расіяй. За актыўны ўдзел у акцыях былі пакараны некалькі актывістаў. Станіслаў Шашок быў пасаджаны на 15 содняў у Акрэсціна, дзе ён сустрэў Новы Год[20][21]. Даніла Лаўрэцкі, Алана Гебрэмарыям і Міхась Варанцоў атрымалі па 30 базавых велічын (810 рублёў) штрафу. Падчас судовыў паседжанняў былі зафіксаваны шматлікія парушэнні[22][23]. С пачатку распаўсюджвання COVID-19 у Беларусі Моладзевы блок пачаў займацца павышэннем грамадзянскай самасвядомасці і крытыкаваць палітыку ўладаў датычна COVID-19. Актывісты запусцілі збор сродкаў на друк інфармацыйных улётак для распаўсюджвання па публічных месцах, а таксама на пашыў марлявых масак для лекараў[24]. Таксама быў запушчаны сайт-рэквіем з імёнамі тых, хто і як загінуў падчас пандэміі ў Беларусі[25]. 19 сакавіка актывісты Моладзевага блоку разам з ЗБС і незалежнай ініцыятыўнай групай МДЛУ заклікалі беларускае студэнцтва да забастоўкі з патрабаваннем ўвесці дыстанцыйнае навучанне[26]. У той жа дзень студэнткі МДЛУ і актывісткі Моладзевага блоку Лізавета Пракопчык і Анастасія Сахарчук зладзілі акцыю ля будынку МДЛУ, падчас якой раздавалі маскі з іранічным надпісам «Ха-ха я тут памру»[27]. За гэта з МДЛУ была адлічана Лізавета Пракопчык. Праваабарончы цэнтр «Вясна» прызнаў яе адлічэнне палітычна матываваным[28]. Рэктар МДЛУ Наталля Баранава сцвярджае, што адлічэнне не матывавана палітычна[29]. З 20 па 23 сакавіка ў шэрагу беларускіх ВНУ назіралася паніжанае наведванне, але масава забастоўку не падтрымалі[30]. 26 сакавіка Моладзевы блок зладзіў перфоманс з укладаннем кветак да помніка карове ў Мінску. Акцыя была прысвечана гадавіне выказвання Аляксандра Лукашэнка пра «абасраных кароў» падчас візіту ў адзін з аграхолдынгаў Шклоўскага раёна. Акцыяй актывісты хацелі звярнуць увагу на тое, што часамі стаўленне ўладаў да кароваў лепшае за стаўленне да людзей[31]. 8 мая актывісты Моладзевага блоку правялі акцыю супраць правядзення 9 мая парада ва ўмовах распаўсюджвання COVID-19. Падчас акцыі актывісты танцавалі з труной на фоне генеральнай рэпетыцыі параду, робячы адсылку да папулярнага мема з ганскімі магільшчыкамі. За акцыю былі затрыманы актывісты Міхась Варанцоў, Вераніка Яновіч, Лізавета Пракопчык і Даніла Лаўрэцкі[32]. Апошнія атрымалі 5 і 13 содняў арышту на Акрэсціна адпаведна[33]. Сябра актывістаў Уладзь Клаўкін, грамадзянін Расіі, быў дэпартаваны з Беларусі[34]. Пратэсты 2020—2021 гадоў![]() Падчас Прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Моладзевы блок падтрымаў агульны пратэст, але адкрыта не падтрымліваў ніводнага з кандыдатаў. Актывісты Моладзевага блоку падтрымалі галадоўку каля будынку СІЗА № 1 у знак салідарнасці з адным з затрыманых па «справе Ціханоўскага». У адзін з дней галадоўкі быў затрыманы актывіст Пятро Маркелаў, які пасля атрымаў 10 содняў арышту[35]. Моладзевы блок атрымаў 1 месца ў Каардынацыйнай радзе па арганізацыі працэссу пераадолення крызісу, якая была сфарміравана адразу пасля гарачай фазы пратэстаў 9-12 жніўня для прыняцця захадаў па стабілізацыі сітуацыі ў краіне, забеспячэння трансферу ўлады і абароны суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Актывістка Моладзевага блоку Алана Гебрэмарыям стала сябрам асноўнага складу Каардынацыйнай рады. 16 верасня падчас сустрэчы з «палітычным актывам» Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас дакладу пра палажэнне ў краіне даў сваю ацэнку дзейнасці Моладзевага блоку, назваўшы яго «другім этапам разбурэння краіны»[36]:
У кастрычніку Алана Гебрэмарыям прыняла запрашэнне Святланы Ціханоўскай стаць яе прадстаўніцай па справах моладзі і студэнцтва. Прызначэнне адбылося 5 кастрычніка[37]. Зранку 12 лістапада ў шэрагу актывістаў Моладзевага блоку і ЗБС адбыліся ператрусы. Некаторых актывістаў, у тым ліку Алану Гебрэмарыям, затрымалі і адвезлі ў СІЗА КДБ. Актывістам Даніле Лаўрэцкаму і Лізавеце Пракопчык удалося збегчы ад КДБ і ўцячы ва Украіну, нелегальна перасекчы мяжу з Расіяй[38]. Ператрусы і затрыманні адбываліся ў межах справы студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ. 18 лістапада Алана Гебрэмарыям разам з іншымі фігурантамі справы была прызнана палітычнай зняволенай[39][40]. 16 ліпеня 2021 года Алана Гебрэмарыям атрымала 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі. Падчас судовага пасяджання больш за 50 чалавек прыйшлі падтрымаць фігурантаў справы, але большую частку людзей не пусцілі, а каля будынка суда дзяжурыў АМАП[41]. Удзел у абароне Украіны супраць уварвання Расіі ў 2022 годзеЗ пачатку уварвання Расіі ва Украіну актывісты Моладзевага блоку уключыліся ў працу па дапамозе ўкраінскім уцекачам, фіксацыі ваенных злачынстваў, а таксама непасрэдна абароне Украіны[42]. Так, Аляксандр Руткевіч, выпускнік БНТУ, супрацоўнік IT і актывіст Моладзевага блоку, далучыўся да Батальёна імя Кастуся Каліноўскага з самага пачатку ўзброенага канфлікта[43]. Таксама да Батальёна далучыўся экс-кандыдат Аляксей Лазараў, які 13 сакавіка ажаніўся з іншай актывісткай Веранікай Яновіч прама падчас праходжання ваеннай службы ў шэрагах УСУ[44]. Іншыя сябры Блоку заняліся дапамогай са зборам сродкаў і дастаўкай амуніцыі, неабходнай для беларускіх дабраахвотнікаў[45]. У верасні 2022 года інтэрнэт-рэсурсы Маладзёжнага блока і беларускіх вайсковых груп ва Украіне былі прызнаныя экстрэмісцкім фарміраваннем у Беларусі[46]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia