Ала Сямёнава
Ала (Альбіна Іванаўна) Сямёнава[2] (9 жніўня 1938, с. Бальшарэцкае, Бальшарэцкі раён, Камчацкая вобласць, РСФСР, СССР — 18 лютага 2022, Мінск) — беларускі літаратурны крытык, пісьменніца, публіцыст. БіяграфіяНарадзілася ў сям’і служачых, юрыстаў. Бацькі ў 1930-я гады па камсамольскіх пуцёўках паехалі на Чукотку, жылі на Камчатцы, затым бацьку перавялі ва Уладзівасток, пазней у Хабараўск. Бацька ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1944 годзе сям’я вярнулася на радзіму ў Беларусь. Жылі ў Вілейцы і Навагрудку, дзе Альбіна скончыла сярэднюю школу (1955) і паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта БДУ (1960) працавала рэдактарам і старшым рэдактарам выдавецтва «Навука і тэхніка». У 1968—1972 гадах літаратурны супрацоўнік у прэс-бюлетэні «Служба быту Беларусі», у 1972—1986 гадах — рэдактар, старшы рэдактар рэдакцыі крытыкі, літаратуразнаўства і драматургіі выдавецтва «Мастацкая літаратура». З 1986 года — літаратурны супрацоўнік, у 1987—1994 гадах[2] — рэдактар аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі часопіса «Нёман». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1982 года, потым Саюза беларускіх пісьменнікаў. ТворчасцьДрукавацца пачала ў 1966 годзе[2]. Выступала з рэцэнзіямі, літаратурна-крытычнымі артыкуламі і эсэ пра беларускіх пісьменнікаў А. Адамовіча, У. Арлова, Р. Барадуліна, Я. Брыля, А. Васілевіч, В. Бечыка, А. Вярцінскага, А. Дударава, Л. Дранько-Майсюка, А. Жука, С. Законнікава, У. Караткевіча, Х. Лялько, У. Някляева, А. Пісьмянкова, Я. Саламевіча, М. Стральцова і іншых, Папу Рымскага Яна Паўла II[2]. Творы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia