Камчацкая вобласць
Камчацкая вобласць — гістарычны суб’ект Расійскай Федэрацыі ў складзе Далёкаўсходняй федэральнай акругі, скасаваны 1 ліпеня 2007 года. Размяшчаўся на Камчатцы. Межаваў на поўдні праз Першы Курыльскі праліў з Сахалінскай вобласцю, на паўночным захадзе і поўначы (пасродкам Карацкай аўтаномнай акругі, якая з’яўлялася суб’ектам РФ у складзе Камчацкай вобласці) з Магаданскай вобласцю і Чукоцкай аўтаномнай акругай. Камчацкая вобласць была ўтворана 20 кастрычніка 1932 года ў складзе Далёкаўсходняга края[2]. 22 ліпеня 1934 года УЦВК пастанавіў уключыць у склад Камчацкай вобласці Чукоцкую і Карацкую нацыянальныя акругі[3]. 20 кастрычніка 1938 года пры падзеле Далёкаўсходняга края на Хабараўскі і Прыморскі Камчацкая вобласць увайшла ў склад Хабараўскага края[4]. З 14 ліпеня 1956 года з’яўлялася самастойнай вобласцю. На тэрыторыі Камчацкай вобласці знаходзілася Карацкая аўтаномная акруга. 23 кастрычніка 2005 года быў праведзены рэфэрэндум па аб’яднанні Камчацкай вобласці і Карацкай аўтаномнай акругі. Насельніцтва падтрымала аб’яднанне рэгіёнаў. 7 ліпеня 2006 года Савет Федэрацыі ўхваліў закон «Аб ўтварэнні ў складзе РФ новага суб’екта РФ у выніку аб’яднання Камчацкай вобласці і Карацкай аўтаномнай акругі». У выніку ўтварыўся новы суб’ект РФ, які з 1 ліпеня 2007 года мае назву Камчацкі край. Плошча вобласці 170 800 км². Насельніцтва: 333 644 жыхароў (2002). Нацыянальны склад:
Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва: 0,7 чал./км² (2005), удзельная вага гарадскога насельніцтва: 79,2 % (2005 г.). Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia