Алег Андрэевіч Бембель
Алег Андрэевіч Бембель (16 снежня 1939, Мінск; Псеўданімы: Зніч, А. Зніч) — беларускі філосаф, паэт, публіцыст, антыкамуністычны дысідэнт[1], вядомы найперш як аўтар выданай у Лондане працы «Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс» (1985). БіяграфіяСын беларускіх скульптараў Андрэя Бембеля і Вольгі Дзядок. Разам з маці і сястрой Кларай перажыў Вялікую Айчынную вайну ў акупаваным Мінску. Вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце, але зразумеў, што гэта не яго, кінуў пасля чацвёртага курсу. У 1959—1963 гадах вучыўся ў Мінскім музычным вучылішчы. У 1969 годзе скончыў Мінскую кансерваторыю па спецыяльнасці «фартэпіяна»[2]. Потым захапіўся філасофіяй, скончыў аспірантуру Інстытута філасофіі і права АН БССР (1971—1974); дысертацыя аб народных і інтэрнацыянальных элементах у літаратуры не была абароненая, таму што працу прызналі «нацыяналістычнай»[2]. Працаваў на тэлебачанні (1983—1984); у Акадэміі навук БССР (1984—1986). Член КПСС (да 1986). З маладых гадоў прыцягвалі ідэі ўсеагульнай любові і свабоды. Паступова прыйшоў да веры. Шмат у чым на яго светапогляд паўплывала цётка Стася, сястра маці, якую ў 1930-я гады за рэлігійныя перакананні саслалі ў Архангельскую вобласць[3]. «Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс» і рэпрэсііУ 1979—1981 працаваў над кнігай «Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс», якая была прысвечана моўнай сітуацыі ў БССР і рэальнаму стану беларускай мовы ў СССР. У час напісання кнігі Бембель праводзіў шырокае анкетаванне па гэтай тэме, што тады было забароненай тэмай для савецкіх сацыёлагаў; звесткі анкетавання былі выкарыстаныя ў кнізе. У тэарэтычнай частцы сваёй працы Бембель сцвярджаў, грунтуючыся на прынцыпах экалогіі культуры, што ва ўмовах пасілення маральнай і эстэтычнай паўперызацыі чалавека яго родная мова, як найбольш універсальнае і цэльнае выражэнне этасу і эстэтыкі народа, можа і павінна стацца магутным сродкам адраджэння і захавання духоўнасці чалавека. Таксама ў працы востра крытыкаваліся савецкая моўная палітыка і адмоўна ацэньвалася дзейнасць дзеячаў культуры, адказных за ахову беларускай мовы. Спачатку Бембель збіраўся выдаць кнігу афіцыйна, але пасля таго, як стала зразумелым, што гэта немагчыма[2], працу пачалі распаўсюджваць у машынапісным варыянце; з дапамогай А. Каўкі і Ю. Туронка праца трапіла ў Лондан, дзе і была надрукавана Згуртаваннем беларусаў Вялікай Брытаніі (1985). Пасля выхаду кнігі Алег Бембель быў рэпрэсаваны: выключаны з КПСС (1986) і звольнены з Інстытута філасофіі і права; аддзел эстэтыкі і псіхалогіі, дзе ён працаваў, быў распушчаны. Ва ўстановах навукі і культуры збіраліся сходы дзеля «асуджэння» яго дзейнасці. Бацька, народны мастак Андрэй Бембель, цяжка хварэў і ўжо не мог заступіцца за сына[3]. Далейшае жыццёУ канцы 1980-х ― пач. 1990-х гг. Алег Бембель стаў актыўным удзельнікам беларускага нацыянальнага руху; пад псеўданімам «Зніч» публікаваў свае вершы ў самвыдаце і незалежнай прэсе (паэзія Алега Бембеля выдавалася ў ЗША і Польшчы). У 1989 супрацоўнічаў з часопісам «Праваслаўная думка»; як літаратурны дадатак да часопіса, зборнік вершаў Бембеля «Малітвы за Беларусь» быў упершыню выданы ў Беларусі. Член Саюза пісьменнікаў БССР/Беларусі (1989). З 1991 года працаваў у Нацыянальным навукова-даследчым цэнтры імя Скарыны. З 1996 ― у послуху ў праваслаўным манастыры ў Жыровіцах. Тут ён спачатку стаў iнакам Мікалаем, прыняўшы пострыг — манахам Іаанам. Піша вершы, рэдагуе багаслоўска-літаратурны лісток «Жыровіцкая абіцель», падтрымлівае кантакты з журналістамі, літаратарамі, навукоўцамі[3]. Сям’яУвесь час спрачаўся з бацькам Андрэем Бембелем, шчырым камуністам і атэістам, якому цяжка было прыняць веру сына ў Бога, а пазней яго дысідэнцтва[3]. Меў некалькі афіцыйных і грамадзянскіх шлюбаў. Мае дзвюх дачок, Таццяну і Ірыну[3]. Некаторыя працы і творы
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia