Алег Сяргеевіч Гайдукевіч
Алег Сяргеевіч Гайдукевіч (нар. 26 сакавіка 1977, Мінск) — беларускі палітычны дзеяч. Старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі (з 2019 года). Падпалкоўнік міліцыі. БіяграфіяУ 1998 годзе скончыў з адзнакай Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Правазнаўства», мае кваліфікацыю юрыста. У 2018 годзе прайшоў перападрыхтоўку ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны». Працаваў оперупаўнаважаным, старшым оперупаўнаважаным АБЭЗ Фрунзенскага РУУС г. Мінска , старшым оперупаўнаважаным аддзела цяжкіх злачынстваў УБЭЗ ГУУС Мінгарвыканкама, намеснікам начальніка АБЭЗ Партызанскага РУУС г. Мінска , начальнікам АБЭЗ Фрунзенскага РУУС г. Мінска , першым намеснікам начальніка, начальнікам Партызанскага РУУС г. Мінска, начальнікам Фрунзенскага РУУС г. Мінска, намеснікам старшыні. У 2019 годзе абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання, у 2024 годзе — дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання. 2020 год і пасляУдзельнічаў у кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі 2020 года. Яго ініцыятыўная група была адной з 15 зарэгістраваных, у яе запісаліся 4034 чалавекі — гэта была трэцяя па масавасці група пасля груп Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Бабарыкі. Неўзабаве пасля рэгістрацыі групы 26 мая заявіў, што здымаецца з выбараў на карысць Аляксандра Лукашэнкі, бо «нельга дапусціць злому краіны». Ён дадаў, што не можа «быць прастытуткай», а будзе «адстойваць свае перакананні»[1]. 14 ліпеня стаў даверанай асобай кандыдата Лукашэнкі[2]. У пачатку верасня 2020 года выбаршчыкі Каліноўскай выбарчай акругі № 108 сабралі 700 подпісаў пад лістом аб тым, што «страцілі давер да дэпутата Гайдукевіча». Людзі палічылі, што «дэпутат бяздзейнічаў і не абараніў інтарэсы выбаршчыкаў». Але гэта не дапамагло яго зняць[3]. У лютым 2021 года выступіў з ініцыятывай прыняцця закона аб так званых замежных агентах, які разглядаецца крытыкамі як патэнцыйны сродак ціску на праваабаронцаў і іншадумцаў з боку рэжыму Лукашэнкі[4][5]. Неаднаразова выступаў у СМІ ў абарону рэжыму Лукашэнкі і з ачарненнем дэмакратычнай апазіцыі[6]. Называў «спробай дзяржаўнага перавароту» масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і супраць гвалту карніцкіх структур органаў рэжыму Лукашэнкі ў адносінах да іншадумцаў[7]. 4 мая 2021 года ў тэлевізійным эфіры пагражаў лідарам апазіцыі, якія знаходзяцца ў эміграцыі, арыштам[8]. Пасля прымусовай пасадкі рэйса Ryanair 4978 у Мінску і затрымання блогера Рамана Пратасевіча, які ляцеў гэтым рэйсам, публічна пахваліў спецслужбы рэжыму Лукашэнкі і паўторна прапанаваў гвалтоўна выкрадаць лідараў апазіцыі з замежжа[9]. У верасні 2023 года ў Telegram-канале Гайдукевіча ненадоўга з’явілася выява эрэгіраванага пеніса. «Наша Ніва» звярнула ўвагу на падабенства рукі на гэтай фатаграфіі з рукой Гайдукевіча; сам ён заявіў, што канал быў узламаны, і адмаўляў, што палавы член на фатаграфіі ягоны[10][11]. У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Першамайскай акругі № 108. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах[12]. Міжнародныя санкцыі21 чэрвеня 2021 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[13]. Паводле рашэння ЕС, Гайдукевіч «рабіў публічныя заявы, вітаючы перанакіраванне пасажырскага рэйса FR4978 у Мінск 23 мая 2021 года. Гэта палітычна матываванае рашэнне было прынята без належнага абгрунтавання і было накіравана на арышт і затрыманне апазыцыйнага журналіста Рамана Пратасевіча і Соф’і Сапегі і з’яўляецца формай рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі»[14]. Акрамя таго, Гайдукевіча ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[15], Канада[16], Швейцарыя[17][18]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[19]. У маі 2023 года Еўрапейскі суд адхіліў пазоў Гайдукевіча, які патрабаваў зняцця санкцый ЕС[20]. 9 жніўня 2021 года таксама быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[21][22]. У 2022 годзе трапіў у чорныя спісы Японіі і Украіны[23]. Узнагароды
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia