Альбяртас Шыменас

Альбяртас Шыменас
прэм’ер-міністр Літвы
10 студзеня 1991 — 13 студзеня 1991
Папярэднік Казіміра Прунскене
Пераемнік Гядзімінас Вагнорус
Міністр эканомікі і інавацый Літвы[d]
30 мая 1991 — снежань 1992
Дэпутат Сейма Літвы[d]
25 лістапада 1996 — 18 кастрычніка 2000

Нараджэнне 17 лютага 1950(1950-02-17) (75 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Месца працы

Альбяртас Шыменас (лат.: Albertas Šimėnas; нар. 17 лютага 1950(1950-02-17), Папіляй[d], Анікштаўскі раён[d]) — літоўскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, у 1991 годзе на працягу некалькіх дзён займаў пасаду Прэм’ер-міністра Літвы.

Біяграфія

Нарадзіўся 17 лютага 1950 года.

З 1972 года вывучаў эканоміку і матэматыку ў Віленскім універсітэце. У 1981 годзе атрымаў навуковую ступень кандыдата эканамічных навук.

У 1972—1984 гадах працаваў у Навукова-даследчым інстытуце эканомікі і планавання народнай гаспадаркі Дзяржплана Літоўскай ССР. Потым да 1989 года быў выкладчыкам Віленскага будаўнічага інстытута. У 1989 годзе стаў старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута эканомікі Акадэміі навук Літвы.

24 лютага 1990 года абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР. Быў адным з падпісантаў Акту аб аднаўленні Літоўскай дзяржавы ад 11 сакавіка 1990 года.

11 студзеня 1991 года, пасля адстаўкі ўрада Казіміры Прунскене, стаў Прэм’ер-міністрам. Аднак ён знік, калі войскі СССР ўвайшлі ў Вільню і акружылі некаторыя будынкі дзяржаўнай адміністрацыі. У гэтай сітуацыі Сейм 13 студзеня 1991 года даручыў місію фармавання ўрада Гядзімінасу Вагнорусу. Альбертас Шыменас з’явіўся на наступны дзень, ён не ставіў пад сумнеў страту пасады, і з мая 1991 па снежань 1992 года ўжо быў простым Міністрам эканомікі ў новым кабінеце міністраў.

Пасля заканчэння дэпутацкай кадэнцыі з 1992 па 1996 год ён працаваў намеснікам дырэктара навукова-даследчага інстытута эканомікі і прыватызацыі. У 1994 годзе вярнуўся да палітычнай дзейнасці, далучыўшыся да партыі літоўскіх хрысціянскіх дэмакратаў, ад імя якой праз два гады зноў быў абраны ў Сейм Літвы. У 1996—2000 гадах быў старшынёй парламенцкага камітэта эканомікі, а ў 1997—2000 гадах — намеснікам старшыні камітэта па еўрапейскіх справах.

Ён няўдала ўдзельнічаў у парламенцкіх выбарах 2000 года і на выбарах у Еўрапейскі парламент у 2004 годзе. Пасля адышоў ад палітыкі, заняўшы кіруючыя пасады ў Літоўскай чыгунцы, дзе быў дырэктарам па развіцці з 2000 года і намеснікам генеральнага дырэктара з 2007 года.

Пры гэтым ён заставаўся сябрам партыі хрысціянскіх дэмакратаў, а пасля ўз’яднання ў 2008 годзе ўступіў у Саюз Айчына, ад імя якога ў тым жа годзе беспаспяхова ўдзельнічаў у парламенцкіх выбарах.

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya