Юстас Паляцкіс
Ю́стас Паля́цкіс (літ.: Justas Paleckis; 10 (22) студзеня 1899, Цельшы, Ковенская губерня[1] — 26 студзеня 1980[2], Вільня) — літоўскі журналіст, савецкі палітычны дзеяч. Кароткачасова выконваў абавязкі прэзідэнта Літвы пасля савецкага ўварвання ў 1940 годзе. БіяграфіяНарадзіўся 10 (22) студзеня 1899 года ў Цельшы ў сям’і каваля. З 1915 года — працоўны, потым — служка ў Рызе, з 1922 года — настаўнік. Быў заснавальнікам і рэдактарам літоўскай газеты «Naujas Žodis», выдаванай у Рызе. Супрацоўнічаў у перыёдыках Літвы. У 1926—1927 гадах працаваў дырэктарам літоўскага дзяржаўнага агенцтва навін ELTA, пасля ваеннага перавароту быў звольнены. Навучаўся ў ковенскім Літоўскім універсітэце (1926—1928), працаваў журналістам. У 1931 наладзіў сувязі з падпольнай кампартыяй Літвы, у 1937 быў абраны сябрам Антыфашысцкага камітэта Каўнаса, у 1939 арыштаваны і пасаджаны ў канцлагер. Пасля таго, як у выніку акупацыі краіны Саветамі прэзідэнт Антанас Смятона збег у ЗША, яго абавязкі перайшлі да прэм’ер-міністра Антанаса Мяркіса. На наступны дзень пасля ад’езду Смятоны Мяркіс абвясціў пра фармальнае звяржэнне яго з пасады і прызначыў прэм’ер-міністрам Паляцкіса. Адначасна Мяркіс адмовіўся ад пасады прэзідэнта, што перадавала яго паўнамоцтвы Юстасу Паляцкісу. Гэта дало падставу сумнявацца ў законнасці ўсіх гэтых перастановак, паколькі Смятона не складваў паўнамоцтваў прэзідэнта[4]. Прызначэнне Паляцкіса прэм’ер-міністрам было праведзенае з ухвалы савецкага пасольства ў Каўнасе, паколькі ў гэты час у Літве ўжо прысутнічалі савецкія войскі. Прысланы з Масквы намеснік Наркама замежных спраў СССР Уладзімір Дзеканозаў каардынаваў дзейнасць праз Літоўскую камуністычную партыю, а кабінет міністраў Паляцкіса выконваў адміністрацыйную функцыю. На загад з Масквы марыянетачны ўрад Паляцкіса прызначыў на 14—15 ліпеня выбары ў Народны сойм з мэтай легалізаваць далучэнне Літвы да СССР. Кандыдатамі на выбарах маглі быць толькі камуністы і іх саюзнікі. 21 ліпеня абраны парламент сабраўся для абмеркавання адзінага пытання па ўваходзе ў Савецкі Саюз, што было падтрымана адзінагалосна. У 1940—1966 гадах — член ЦК і Бюро ЦК КП Літвы. У ЛітССР Паляцкіс заняў пасаду старшыні прэзідыуму Вярхоўнага Савета. На гэтай пасадзе ён асабіста падпісваў загады па масавай дэпартацыі. Так, з яго згоды Мяркіс і міністр замежных спраў незалежнай Літоўскай рэспублікі Юозас Урбшыс былі высланы ў РСФСР. Да 1953 года ў Сібір, Запаляр’е і Сярэднюю Азію былі дэпартаваны каля 132 000 грамадзян. З пачаткам нямецкага наступу на Савецкі Саюз Паляцкіс эвакуіраваны. У 1941—1966 гадах — намеснік старшыні Прэзідыуму Вярхоўнага Савета СССР. З 1955 года — прадстаўнік у Савеце Міжпарламенцкага саюза, у 1966—1970 гадах — старшыня Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР. Дэлегат XIX, XX, XXI, XXII, XXIII з’ездаў КПСС, на якіх быў абраны кандыдатам у сябры ЦК. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1—8-га скліканняў. З 1970 года на пенсіі. Памёр 26 студзеня 1980 года ў Вільні. Сям’яЖонка — Генавайце Паляцкене. Пяцёра дзяцей — сыны Вільнюс і Юстас, дачкі Сігіта, Герута, Віта. Узнагароды
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia